Пасяджэнне ў райвыканкаме: зарплаты і бюджэт

12:09 / 27.10.2020
334
Пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выканання бюджэту за студзень-верасень 2020 года разглядалі на чарговым пасяджэнні райвыканкама, удзел у якім прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла.


«Нам патрэбен не столькі сухі аналіз лічбаў, колькі вызначэнне тых момантаў, якія да канца года яшчэ можна спрагназаваць і дапрацаваць».

Ігар Шалудзін



Экспарт, імпарт і зарплаты

– Па выніках 9 месяцаў бягучага года многія паказчыкі эканамічнага развіцця раёна «змінусавалі». Гэта адбітак пандэміі каронавірусу, якая склалася ва ўсім свеце, а таксама палітычнай сітуацыі ўнутры нашай краіны, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка. – Акрамя таго, завяршаецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі – змяншаецца колькасць арганізацый і лю­дзей, якія ўносілі значны ўклад у эканоміку Астравеччыны.

Паказальнік экспарту паслуг склаў 94%: «змінусавалі» ЖКГ – 87,5%, аўтапарк – 93%, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва – 62%. Змяншаеццца дынаміка і ў  прыватных грузаперавозчыкаў – 68%  да ўзроўню мінулага года. Аднак змаглі сарыентавацца і павялічыць тэмп росту цэнтральная раённая клінічная бальніца – 116%, гасцінічны бізнес (фірма «Верас») – 127%. У параўнанні з мінулагоднім значным падзеннем актывізіраваліся камп'ютарныя паслугі – на 270%. З экспартам паслуг пачалі працаваць санстанцыя і спартыўна-аздараўленчы комплекс. 

2.jpg


Рост экспартных паслуг назіраецца ў «ТэхнаПласта», а таксама ў арганізацый, якія займаюцца рэалізацыяй прадуктаў харчавання, цяпліц і будаўнічых матэрыялаў.  

Назіраецца тэндэнцыя да зніжэння экспарту тавараў – пакуль лічба паказвае 80%. З асноўных прычын: фермерская гаспадарка перастала пастаўляць прадукцыю на расійскі рынак. Значна знізіла аб’ёмы паставак і прыватная дрэваапрацоўка – менш за 60%.

Сельгаспрадукцыі за 9 месяцаў выраблена больш чым на 82 мільёны рублёў, 112,2% у супаставімых цэнах. У тым ліку ў жывёлагадоўлі – 105,1%, раслінаводстве – 121,1%. Валавае заданне выканалі РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 125%,  КСУП «Гудагай» – 116%, КСУП «Гервяты» – 113,7%.
У будаўніцтве за студзень-жнівень аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў 471 мільён рублёў, або 85% аналагічнага перыяду мінулага года. За студзень-верасень 2020-га аб’ём будаўніча-мантажных работ на БелАЭС – 422,9 мільёна рублёў. 


Працягваецца ўзвядзенне жылля і сацыяльных аб’ектаў. Завяршаецца будаўніцтва сацыяльна-культурнага комплексу, ідуць работы на узвядзенні аўтавакзала, хутка пачнуцца работы на лядовай пляцоўцы. 

Да слова, аб’ём таваразвароту ў Астравецкім раёне большы, чым у Шчучынскім і Ашмянскім раёнах. Аднак і на яго паўплывала пандэмія і закрыццё Дзяржаўных граніц, што зменшыла прыбыткі магазінаў бяспошліннага гандлю і АЗС. Без іх уліку тэмп рос­ту рознічнага таваразвароту склаўся на узроўні 108%. 

Па раёне сярэдні ўзровень зарплаты  за 8 месяцаў – 1 262 рублі. Прадпрыемствы, якія б плацілі работнікам менш за 500 рублёў, адсутнічаюць, як і тыя, што зніжаюць узровень зарплат. Рост зарплат назіраецца на камунальных прадпрыемствах, у бюджэтных арганізацыях. Па аб’ектыўных прычынах рост зарплаты ў ЦРКБ склаў 145%.  Каэфіцыент зарплаты па раёне без уліку атамнай электрастанцыі – звыш 1. 

1.jpg



У агульным жа за пяцігодку заданне па сацыяльна-эканамічным развіцці Астравеччыны выканана. 


СЛУШНАЯ ПРАПАНОВА

– Адным з варыянтаў, які дапаможа развіццю раёна ў многіх сферах, мне бачыцца адкрыццё аграсядзіб і адраджэнне вёсак – колькі дамоў пустуе! Давайце падумаем, як заахвоціць не толькі мясцовых жыхароў, але і тых, хто хацеў бы жыць на Астравеччыне. (Ірына Тальчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў)

Куды пайшоў бюджэт

– Галоўнай задачай пры выкананні бюджэту было фінансаванне сацыяльных праграм, – адзначыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Яніна Кірэева. 

Даходы кансалідаванага бю­джэту раёна за 9 месяцаў бягучага года склалі 51,7 мільёна рублёў, або 72,9% ад гадавога аб’ёму. З іх асабістых даходаў атрымана 51,2 мільёна.

У фарміраванні бюджэту прымалі ўдзел звыш 12,1 тысячы плацельшчыкаў раёна. Сярод іх 362 арганізацыі, 429 індывідуальных прадпры­маль­ні­каў, 11,4 тысячы фізічных асоб.  Больш за 80% асабістага даходу Астравеччыны забяспечваюць 9 бюджэтных прадпрыемстваў.  Найбольшы ўклад у раённы бю­джэт уносіць «Атамбудэкспарт», «Атамтэхэнерга», «Гроднапрамбуд», Астравецкі лясгас. 

4.jpg



Плацяжы ад арганізацый, занятых на будоўлі атамнай электрастанцыі, склалі  99 мільёнаў рублёў, 27,8 мільёна з якіх паступіла ў раённы бюджэт.  

Тэмп росту паступленняў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 113,7% . 

З падаходных падаткаў, падатку на прыбытак, падатку на дабаўленую вартасць, падаткаў на маёмасць складаецца асноўная бюджэтная база раёна. Акрамя таго, сродкі паступалі ад продажу зямельных участкаў праз аўкцыёны – так было атрымана 52,3 тысячы рублёў, а з даходаў ад рэалізацыі жылфонду – 127 тысяч.

Даходы раёна да таго ж цесна звязаны з даходамі арганізацый і прадпрыемстваў, страты якіх адбіліся на бюджэце, які не атрымаў звыш 50 тысяч рублёў.

На жаль, астраўчане не спяшаюцца плаціць падаткі. Адсюль і запазычанасць – 1,6 мільёна рублёў. 

Расходы кансалідаванага бюджэту за 9 месяцаў склалі 48,9 тысячы рублёў, або 66,9% ад гадавога бюджэту.   

Прыярытэты бюджэтнай палітыкі засталіся сацыяльна-арыентаванымі: адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура – накіравана больш за 70% расходаў. Гэта аплата працы работнікаў, камунальных паслуг, субсідзіраванне жыллёва-камунальных і паліўных паслуг, сацыяльныя выплаты насельніцтву.

2.jpg



13 дзяржаўных праграм рэалізавана за справаздачны перыяд з дапамогай бюджэтных сродкаў. Для гэтага выдзелена 38,9 мільёна рублёў.  

Расходы сельскай гаспадаркі прафінансаваны на суму 1,7 мільёна рублёў.

На жыллёва-камунальную гас­падарку зрасходавана 2,3 мільёна рублёў.

З пачатку 2020-га ажыццяўлялася фінансаванне іншых накірункаў сацыяльнай сферы. 

Бюджэт раёна на 1 кастрычніка зацверджаны ў памеры 2,1 мільёна рублёў свабодных рэшткаў. Правільнае выкананне бюджэту дазволіла ўдакладніць яго на 9,5 мільёна рублёў. 

З бюджэтаў сельскіх Саветаў сродкі накіроўваліся на знос пустуючых дамоў, утрыманне населеных пунктаў, добраўпарадкаванне і вулічнае асвятленне.


НАГАДВАЕМ

Заканчваецца тэрмін аплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. 

Пакуль у бюджэт паступіла толькі 43% гэтых відаў падаткаў. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений