Пра меры засцярогі ад каронавіруса ў касцёле расказвае кс. Юрый Ясевіч

08:12 / 27.10.2020
Пандэмія інфекцыі COVID-19 змяніла ўклад жыцця, у тым ліку духоўнага, многіх людзей. 

Якія меры засцярогі ад каронавіруса прыняты ў касцёле, як паводзіць сябе вернікам у няпросты час, пра гэта расказаў былы вікарый касцёла Святых Космы і Даміяна, ксёндз Юрый Ясевіч:

1.jpg


– Дэкрэтам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча прадугледжана дыспенса – спецыяльны дазвол, калі можна не наведваць касцёл і ня­дзельную імшу. Ёй могуць скарыстацца пажылыя людзі, асобы з сімптомамі віруснай інфекцыі, а таксама тыя, хто баіцца заразіцца каронавірусам. Таксама ёсць некаторыя змяненні ў імшы, напрыклад, «знак супакою» цяпер перадаецца не праз пацісканне рукі, а ківаннем галавы.

Што рабіць людзям, якія не могуць прысутнічаць на імшы? Можна далучыцца да богаслужэння ў анлайн-трансляцыі ў інтэрнэце. Наколькі мне вядома, такая практыка ёсць у гервяцкім касцёле Святой Тройцы. Таксама варта не забываць пра традыцыйныя малітоўныя практыкі: літанію, ружанец, чытанне Святога Пісання. 

Ля ўваходу ў храм устаноўлены флаконы з антысептыкам. Святары рэкамендуюць прыхаджанам прыходзіць на богаслужэнне ў масках і не сядаць блізка адзін каля аднаго. 

2.jpg



Хочацца папрасіць вернікаў, каб яны не ставіліся лёгкадумна да каронавіруса: выконвалі рэкамендуемыя медыкамі гігіенічныя правілы і прытрымліваліся мер перасцярогі – нездарма кажуць, сцеражонага Бог сцеражэ.

У пэўным сэнсе COVID-19 – «пабожны». Людзі ходзяць у магазін, кіно, наведваюць іншыя месцы, дзе збіраецца шмат народу, але не наведваюць храм з-за страху падчапіць там вірус. Варта быць праўдзівымі з самім сабой і не даходзіць да крайнасцяў.

Каронавірусная інфекцыя COVID-19 – наша агульная бяда. Памятайце, што ад кожнага з вас залежыць ваша здароўе і здароўе блізкіх людзей.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: