Як дзеці матулі дапамаглі

10:46 / 27.10.2020
164

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


У вёсцы «клопатаў восем» не толькі ўвосень, а ад замаразкаў да замаразкаў. Нездарма ж кажуць, што агарод любіць гарбатую бабу – тую, што, не разгінаючыся, у зямлі корпаецца ад рання да змяркання.

Але ж і радыкуліт такіх любіць! Не так павярнулася ці цяжэйшы кош падняла – і вось ужо ні сагнуцца, ні разагнуцца, ні сесці, ні ўстаць. Хочаш ці не, а мусіш ісці да доктара.

Вось і Ганэчцы давялося ў самы гарачы час трапіць у бальніцу. Плача жанчына, і не толькі з-за таго, што спіна баліць, а што работа не робленая: грады зарастаюць, бульбу трэба абагнаць, ад каларадаў папырскаць, цыбулька жаўцець пачала… Ды яшчэ і чарэшні паспелі. Не абярэш у час – мігам шпакі спарадкуюць, і знаку не застанецца! Ды толькі думаць пра ўсе гэтыя клопаты стомішся. І дапамагчы ж няма каму…

Праўда, ёсць у Ганэчкі сынок – жыве ў горадзе з сям’ёй. Ды калі яму? Сваіх спраў шмат. Да маці ў бальніцу хоць раз ці два на тыдзень трэба зазірнуць, бо злыя языкі ж абгавораць. А прыйдуць выхадныя, дык адпачыць хочацца – жывы ж чалавек…

Патэлефанавала неяк Ганэчцы суседка – здароўем пацікавіцца, вясковыя навіны перадаць. А найперш, галоўнае расказаць. 

– Твае ўчора прыязджалі, – паведаміла яна. – Чарэшню абабралі. Але ж і ўрадзіла яна ў цябе сёлета – 3 вядры ў машыну панеслі! І мяне пачаставалі – смачная, салодкая. 

– Ой, дзякаваць богу, – узрадавалася Ганэчка. – А то я перажывала, што, пакуль прыеду, птушкі ўсё склююць…

– А ты хутка вернешся? – пацікавілася суседка. – Бо і бульба ў цябе ў гародзе зарасла, і памідоры, відаць, ад спёкі завялі, і капустку вусені даядаюць.

– Калі выпішуць, тады і вярнуся, – грубавата адказала Ганэчка, зразумеўшы, куды хіліць суседка. – Хай даядаюць, куплю, яна ўвосень на кірмашы капейкі каштуе. Галоўнае, што дзеці ягады абабралі – ці самі з’ядуць, ці на базар аднясуць, усё ж карысць будзе…

Тамара РАБІНКІНА



Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений