Маладыя спецыялісты бухгалтары РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»

09:34 / 23.10.2020
Сёлета пасля заканчэння Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Кацярына Тамашэўская і Раман Карпей сталі працаваць бухгалтарамі ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

1.jpg


– Падчас вучобы перасякаліся з Ромам, але не сябравалі, – расказвае дзяўчына. – У саўгасе ра­зам спасцігаем нюансы работы бухгалтараў, вучымся і ў іншых работнікаў. Дзякуй ім за дапамогу і слушныя парады. 

Дзяўчына родам з Ашмян. Каця ў старэйшых класах хацела звязаць жыццё з медыцынай, але бацькі пабаяліся адпускаць дачку ў вялікі горад: дзіця бліжэй – на сэрцы спакайней.

– У каледж паступіла пасля 9 класа, таму вучылася 3 гады. Выпускнікі з сярэдняй адукацыяй вучацца на год менш, – расказвае малады спецыяліст. – Падабаліся такія дысцыпліны, як рэвізія і кант­—роль, фінансы. На апошнім курсе, прызнаюся, нават і не задумвалася, дзе буду працаваць. Выкладчык бухгалтарскага ўліку Бажэна Уладзіславаўна Яўташук падказала, што ў адно з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Астравеччыны патрабуюцца бухгалтары – так трапіла ў саўгас «Падольскі». Канешне, тэорыя і практыка – зусім розныя рэчы, але мне работа падабаецца.

Калега Кацярыны Раман Карпей – мясцовы, астравецкі. У гаспадарцы малады чалавек працуе бухгалтарам толькі на палавіну стаўкі – яшчэ ён падпрацоўвае бармэнам-афіцыянтам у адной з гарадскіх устаноў грамадскага харчавання і задумваецца пра паступленне ў вну.

– Прынята лічыць, што бухгалтэрыя – жаночая справа, але гэта не так, – разважае Раман. – Не хочацца загадваць, як далей складзецца жыццё, але я ўпэўнены, што атрыманыя падчас вучобы і на першым працоўным месцы веды спатрэбяцца мне ў далейшым. У планах атрымаць вышэйшую адукацыю па бухгалтарскім профілі. 

У саўгасе маладым спецыялістам выдалі пад’ёмныя і забяспечылі жыллём, а вопыт напрацуецца – было б жаданне!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич