Актывісты развіталіся з трэцім працоўным семестрам

10:37 / 22.10.2020
213

Студатрадаўцы Астравеччыны ўспомнілі лепшыя моманты насычанага лета і развіталіся з трэцім працоўным семестрам 2020 года.

Закрыццё адбылося ў райкаме ГА БРСМ у цеснай сяброўскай атмасферы. Удзельнікі студатрадаўскага руху ўзгадалі самыя памятныя моманты і падзяліліся ўражаннямі ад мінулага працоўнага лета.

1.jpg

– Спадзяюся, у вас засталіся толькі прыемныя ўспаміны ад трэцяга працоўнага семестра, – адзначыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. – Дзякую ўсім за плённую працу і загадзя запрашаю запісвацца ў студатрады ў наступным годзе.

У завяршэнні мерапрыемства ўсе камандзіры, камісары і лепшыя байцы былі адзначаны граматамі і сувенірамі райкама ГА БРСМ. А кожны атрад атрымаў яшчэ і салодкі падарунак – будзе нагода зноў сабрацца разам і яшчэ раз успомніць насычаныя будні студатрадаўскага руху.

2.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений