У КСУП «Гервяты» ўбралі кукурузу амаль на 70% плошчаў

12:07 / 21.10.2020

Набліжаюцца да завяршэння асноўныя сельскагаспадарчыя работы: пасеяны рапс і збожжавыя, выкапана бульба… Далёка за экватар пераваліла і ўборка цукровых буракоў, кукурузы і яблыкаў.

КСУП «Гервяты» – адзіная ў раёне гаспадарка, якая спецыялізіруецца на вытворчасці ялавічыны. Каб зімой накарміць больш за … галоў буйной рагатай жывёлы ў адкомачным цэху, кароў на малочна-таварных комплексах і фермах, патрэбна нарыхтаваць удосталь кармоў.

1.jpg

Як на фінішнай прамой корманарыхтоўкі з гэтым спраўляюцца гервяцкія аграрыі, паглядзеў карэспандэнт.

Ролю кукурузы ў кормавытворчасці немагчыма пераацаніць: і пачаткі, і зялёная маса ў выніку правільнай апрацоўкі – пачынаючы ад яе ўборкі і заканчваючы трамбоўкай – становяцца спажыўным і карысным сіласам.

У КСУП «Гервяты» пад каралеву палёў сёлета адведзены найбольшыя на Астравеччыне плошчы – 1 650 гектараў, ці 26% ад раённага кліна. З якіх 1 600 запланавана ўбраць на сілас. Па стане на 20 кастрычніка, зжата 1 146 гектараў. Толькі 50 гектараў, дарэчы, як і ў КСУП «Гудагай», – на зерне. У іншых гаспадарках такой практыкі няма.

Напрыканцы мінулага тыдня механізаваная брыгада ў складзе 3 кормаўборачных камбайнаў і некалькіх адзінак тэхнікі на адвозе зялёнай масы – машыны вокаймгненна змянялі адна адну – працавала на полі непадалёк вёскі Грэбалы.

IMG_9577.jpg

Каля 10 рэйсаў за дзень робіць Віктар Кардзіс


Хоць напачатку лета кукуруза падавала слабыя надзеі, восенню ўсё ж узяла сваё – вымахала больш за рост чалавека: сапраўдная каралева палёў!

Не першы год на ўборцы цеплалюбівіцы ў КСУП «Гервяты» працуе Міхаіл Янч.

– Нядаўна перайшоў працаваць на чыгунку, але з сельскай гаспадаркай сувязяў не парываў, – расказвае камбайнер. – Справа для мяне знаёмая, тым больш што можна добра падзарабіць. Убіраць кукурузу пачаў у жніўні – працую і зараз. Наколькі мне вядома, засталося ўбраць трэць занятых пад гэтай культурай плошчаў. На розных палях кукуруза сыплецца па-рознаму: бывае, з гектара 400 тон намалочваем. У Гервятах і Мацках, напрыклад, такая вымахала, што камбайнаў не відалася! Тут, у Грэбалах, крыху слабейшая, але лепшая, чым летась.

3.jpg


За дзень на кормаўборачным камбайне «Ягуар» механізар зжынае каля 15 гектараў кукурузы.

Не першы год на ўборцы гэтай культуры ў «Гервятах» на камбайне айчыннай вытворчасці працуе Валянцін Гайдуль.

– Восьмы сезон на гэтым агрэгаце, – расказвае камбайнер. – Сёлета кукуруза, мне здаецца, крыху горшая. Хоць поле ад поля адрозніваецца.

IMG_9587.jpg


Шмат гадоў у КСУП «Гервяты» працуе Валерый Герасім – апошнія гады восенню возіць здробненую кукурузную масу.

– На трактары – 23 гады, усяго і не прыпомніш, – гаворыць механізатар. – Радуе, што маладыя налаўчыліся ехаць побач з камбайнамі – «зялёнка» не прасыпаецца на зямлю. Змена падрасла!

IMG_9591.jpg


У гаспадарцы Аляксандр Кірксаў працуе трэці год, сёлета ўпершыню возіць кукурузу.

– Работа падабаецца. Колькасць рэйсаў залежыць ад таго, куды возім сіласную масу. Кукуруза сёлета апраўдала сваю мянушку: сапраўдная каралева палёў. Будзем з кармамі, – на развітанне запэўніў малады механізатар.

IMG_9586.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич