Галіна Вайцюль: прачытала ў газеце пра сваю вёску і заплакала

10:04 / 20.10.2020
Астраўчанка Галіна Вайцюль выпісвае «Астравецкую праўду» больш за 10 гадоў. На пытанне, якія тэмы падабаюцца больш, жанчына адказвае: «Усё цікава чытаць, мне тут усякай інфармацыі хапае!»

3.jpg



– Заўсёды праглядваю газету няспешна, уважліва, з першай старонкі ўсе па парадку гартаю. Люблю, калі пішуць пра сельскую гаспадарку; цікава пачытаць навіны будоўлі атамнай станцыі, а таксама пра тое, якія пытанні абмяркоўваюць на планёрцы ў старшыні райвыканкама. Вельмі падабаюцца артыкулы Таісы Сямёнавай, – расказвае Галіна. –  Часам бачу ў «раёнцы» імёны знаёмых. Вось не так даўно пісалі пра майго земляка Аляксандра  Карвэцкага і яго жонку Галіну – яны працуюць у сельскай гаспадарцы. 

– А неяк газета расказвала пра маю радзіму – вёску Мікшаны. Такія тады ўспаміны агарнулі, быццам мінулае прыйшло да мяне! Хату бацькоўскую ўспомніла – такі жаль браў, што яе прадала. Я  чытала – і плакала, прыгадваючы родных, сяброў, вяскоўцаў, знаёмыя мясцінкі,  – расчулілася жанчына. – У «Астравецкай праўдзе» нават фотаздымак маёй унучачкі Міланкі  друкавалі – прыемна было яго ўбачыць! 

– Ніводнага нумара газеты не выкінула – складаю іх стосікам, а як шмат набярэцца – перавязваю шнурком і нясу ў падвал.  Бывае, стосік-другі ўнуку Даніку ў школу на макулатуру дам – таксама карысць. (Смяецца.) А ўвогуле дзякуй за газету – буду выпісваць яе і надалей! – гаворыць чытачка.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: