Лепшыя фларыстычныя падзелкі вызначылі ў цэнтры творчасці

16:23 / 15.10.2020

Пераможцаў раённага дзіцячага фларыстычнага конкурсу «Прырода дорыць – мы ствараем» вызначылі ў Дзень маці.

На конкурс асенніх кампазіцый з прыроднага матэрыялу было прадстаўлена каля ста работ.

1.jpg

Кампазіцыя Уладзіслава Кулінкова


– Мы прапанавалі дзве намінацыі: «Букет для маёй мамы» і «Асенняя фантазія», – расказала намеснік дырэктара цэнтра творчасці Вольга Сцефановіч. – Парадавала, што ў конкурсе паўдзельнічала столькі дзяцей. Бачна, і тэма зацікавіла, і матэрыял, з якога трэба было зрабіць падзелку, лёгка знайсці – усё, што дорыць нам прырода, навідавоку – бяры ды стварай.

Кампазіцыя Аляксандра Слычко.jpg

Кампазіцыя Аляксандра Слычко


Фантазіі ўдзельнікаў не было межаў. Гэта бачна па разнастайнасці тэхнік выканання і фларыстычных матэрыялаў: лісты, травы, насенне, жалуды, каштаны, кветкі…

Лепшыя букеты для мамы атрымаліся ў выхаванцаў дзіцячых садкоў Германа Мілэйшы, Глеба Ражко і Багдана Цітка, а таксама школьнікаў Аляксандры Пярко, Нэллі Козіч, Юліі Лаздоўскай і творчага калектыву ў складзе Іллі Кісяля, Лізаветы Нябескай і Аляксандры Рацкевіч.

Букет Юліі Лаздоўскай.jpg

Букет Юліі Лаздоўскай


Найбольш удала ўвасобілі асеннюю фантазію ў рэальнасць дзетсадаўцы Аляксандр Слычко, Ева Кісель, Мацвей Кавалеўскі, Кіра Хінец, Уладзіслаў Кулінкоў і вучні Дар’я Васілеўская, Аляксандр Дзям’янаў, Арсень Штура і Дарык Кручынскі.

Фларыстычныя работы юных майстроў прадстаўлены на выставе ў Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, якая працягнецца да 19 кастрычніка. Заходзьце, натхняйцеся – і тварыце! А прырода заўсёды «падкіне» матэрыял.

Кампазіцыя Евы Кісель.jpg

Кампазіцыя Евы Кісель






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Вольга СЦЕФАНОВІЧ