Фотанарыс пра шматдзетную маму Аліцыю Калпак

13:07 / 14.10.2020
Самыя добрыя вочы, самыя ласкавыя рукі, самая пяшчотная калыханка – у мамы. Толькі яна ўмее суцешыць боль на пабітым каленцы. Толькі яна ведае ўсе-ўсе казкі. Толькі ў яе абдымках адчуваеш сябе самым шчаслівым чалавекам у свеце...

10.jpg



У прыгожым доме ў Варнянах – вёсцы будучыні – шматдзетная маці Аліцыя Калпак з мужам Дзмітрыем гадуе трох дзетак: шасцігадовую Мілену, чатырохгадовага Мацвея і месячнага Макара. Любові маладой жанчыны хапае не толькі на ўласных дзяцей, але і на іншых – да дэкрэтнага адпачынку Аліцыя выкладала матэматыку ў мясцовай школе. 

4.jpg

11.jpg



Заплесці дачушцы коскі, прытуліць аднаго  сыночка, пагушкаць другога – жанчына прызнаецца, што больш нічога для шчасця не трэба. Да таго ж заўсёды побач ёсць надзейная падтрымка і апора – муж. Яны ідуць па жыцці, глядзяць у адным накірунку і дыхаюць ва ўнісон ужо 11 гадоў…

1.jpg

5.jpg

3.jpg

2.jpg

9.jpg

Букецік немудрагелістых кветак, падораных ранкам сынам, зробіць увесь дзень сонечным, нягледзячы на цёмныя хмары за акном, сарваны з дрэва дачушкінай рукой яблык – жыццё саладзейшым… Абдымкі дзяцей, любімы муж побач, і такія простыя, але важныя словы «Мамачка, я цябе люблю!» – робяць Аліцыю самай шчаслівай жанчынай у свеце.

7.jpg

8.jpg







Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич