Культура адзначала прафесійнае свята

08:14 / 12.10.2020
736

На сцэне летнага амфітэатра ў гарадскім лесапарку адзначылі прафесійнае свята работнікі культуры раёна.

Былых культрабонікаў не бывае і бываюць тыя, хто перад гледачамі адчувае сябе як рыба ў вадзе. Аб гэтым і не толькі гаварылі вядучыя канцэрта, на якім, акрамя музычных нумароў, гучалі словы падзякі, успаміналі лепшых артыстаў, бібліятэкараў, клубных работнікаў, дарылі ім кветкі і ўручалі Падзячныя лісты.

1.jpg

4.jpg


І калі настрой культработнікі забяспечвалі калегам самі, то падарункі ўручалі шматлікія госці.

Так, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук адзначыла Падзячнымі лістамі бібліятэкараў Анжэлу Янкоўскую і Вольгу Багдановіч, настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў Людмілу Столяр і Валянціну Субаткевіч, рэжысёра народнага тэатра Анатоля Радзевіча, метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Галіну Францкевіч.

Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко ўручыў Ганаровыя граматы за прафесійны ўклад у развіццё культуры раёна галоўнаму спецыялісту аддзела культуры Віктару Дваранскаму, загадчыку аддзела культуры і вольнага часу аг.Гервяты Наталлі Бялячыц, Падзячны ліст за шматгадовую працу – настаўніку дзіцячай школы мастацтваў Вікторыі Варановіч, загадчыку аддзела па развіцці народнай творчасці Вользе Валадзько, кіраўніку народнага хору ветэранаў Дануце Папені.

2.jpg


ГАНАРЫМСЯ

У 2020 годзе работнікі культуры раёна парадавалі перамогамі ў конкурсах розных узроўняў, сярод якіх:

– раённая бібліятэка стала пераможцай конкурсу, які праводзіла інжынірынгавая кампанія «Атамбудэкспарт»;

– 3 навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў атрымалі сертыфікаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;

– 238 дыпломаў рознага узроўню заваявалі вучні дзіцячай школы мастацтваў за 2019-2020 навучальны год, 115 з якіх – міжнародныя.


За шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства і актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна былі ўзнагароджаны таксама Юрый Інаровіч, Надзея Вайцяховіч, Анастасія Козар, Уладзімір Масойць, Алена Капылова, Юлія Заруба, Таццяна Дэнюш, Ганна Керэль.

З падзякай работнікам культуры выйшаў на сцэну старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі, які ўручыў граматы і падарункі Дзіяне Ендзе, Вользе Тварагаль, Аксане Вакуліч.

3.jpg

З падарункамі завіталі на свята старшыні грамадскіх раённых арганізацый. Так, Ірына Раткевіч ад РА «Белая Русь» адзначыла Падзячнымі лістамі Ганну Уласік, Аляксандра Юргелянца і Алену Малышаву. Ад моладзі раёна Віялета Аляксеявец падзякавала Інзе Купрэвіч, Святлане Алітойць і Злаце Мінкілевіч. Цёплыя словы віншавання ўсім і Падзячны ліст Наталлі Ачарэтавай ад жаночай арганізацыі раёна ўручыла Наталля Баніцэвіч.

Старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун унесла ў святочны настрой мінорную нотку, адзначыўшы заслугі ў развіцці культуры не толькі Астравеччыны, але і краіны ў цэлым людзе й, якія сёння знаходзяцца на адпачынку. Сярод іх – заўсёды актыўная і пазітыўная, няўрымслівая Данута Чарнушэвіч, якой Ірына Баляславаўна і перадала Падзячны ліст. Такую ж падзяку ад ветэранаў раёна атрымаў Аляксандр Юргелянец.

Падзякі ад аддзела ўнутраных спраў райвыканкама атрымалі Вольга Валадзько, Юрый Інаровіч і Аляксандр Юргелянец, ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – Злата Мінкілевіч, Анастасія Козар, Святлана Алітойць і Анатоль Радзевіч.

Не застаўся без віншаванняў і падзякі вядучы канцэрта Аляксандр Сачак, які шмат гадоў актыўна удзельнічае ў культурным жыцці раёна.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Администратор сайта
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений