Каму патрэбна адключэнне вады

12:27 / 10.10.2020
366
Безумоўна, дабрыня выратуе свет. Але не толькі яна. Чалавеку, каб жыць як мага лепш, або чалавецтву, каб увогуле выжыць, неабходна яшчэ і павага да бліжняга, жаданне чуць і разумець адзін аднаго. І цярпенне. Няшмат – хоць раз ад разу, хоць ненадоўга – на тыдзень, а то і на дзень…

Як радаваліся астраўчане звестцы, что пачнецца рэканструкцыя адной з самых старых вуліц горада – маўляў, не толькі новапабудаваным мікрараёнам надаецца ўвага, але і тым, дзе тратуары і дарогі даўно сцерліся да дзір, цягнучы за гэтым і  сур‘ёзныя праблемы: да нельга знасіліся пад імі інжынерныя сеткі і камунікацыі. 

Радаваліся жыхары бліжэйшых шматпавярховак, не зважаючы на папярэджанні, што нейкі час давядзецца пажыць ва ўмовах «часова без». Але эйфарыя цягнулася нядоўга – да той пары, пакуль гэтую самую «без» – ваду ці святло – не пачалі адключаць, каб замяніць старыя трубы, калодзежы, кабелі і што там яшчэ трэба на новыя.  

1.jpg



Нягледзячы на ўсе спробы камунальнікаў папярэдзіць такія «нечаканкі», у іх адрас пасыпаліся папрокі: такія яны сякія, ну колькі можна!  І далёка не кожны астраўчанін, хоць і заходзіць штодзень у інтэрнэт, звяртае ўвагу на  папярэджанні, якія работнікі ЖКГ публікуюць у сацыяльных сетках, па магчымасці, калі дазваляюць тэрміны, у раённай газеце і нават развешваюць на пад’ездах дамоў. А ёсць і такія, што, прачытаўшы аб’яву, здзіраюць яе і выкідваюць у сметніцу, пакідаючы суседзяў без «інфы».

Мы радуемся таму, як хутка растуць у нашым горадзе новыя аб’екты: школы, садкі, магазіны… І не дапускаем думкі, каб яны працавалі без святла і вады. А для гэтага іх трэба  далучыць да адной вялікай «крывяноснай» гарадской сістэмы. 

Тады чаму ж мы «становімся ў позу», калі ўзнікае неабходнасць забяспечыць вадой, да прыкладу, новы аўтавакзал?! Там людзі не жывуць,  дзеці не бавяць час і ўвогуле гэтым будынкам вы ніколі не скарыстаецеся? Магчыма. Аднак і там будуць працаваць людзі, чакаць адпраўлення аўтобуса  пасажыры – і што, без святла і цяпла? А яшчэ, жыццё яно такое, можа так стацца, што вам або вашаму дзіцяці тут і зараз, праходзячы міма, закарціць па патрэбе – толькі што зробіш, развядуць перад вамі рукамі: калісьці нейкія жыхары з суседніх дамоў даскардзіліся да таго, што ваду да вакзала будаўнікі падвесці не паспелі…

Автовокзал 1.JPG



Безумоўна, такога развіцця падзей ні ў якім разе не бу­дзе, мне проста хочацца дастукацца да панікёраў: астыньце і патрывайце крыху, бо ўсё, што робіцца, – будзе для нас і, як бы хто не аднекваўся, вас і вашых дзяцей.


У ТЭМУ

Начальнік кліенцкай службы 115 Астравецкага РУП ЖКГ Вольга Грышкевіч:

– Работы ў падрадных арганізацый, якія працуюць на вуліцы Валадарскага, шмат – акрамя іншага, яны праводзяць замену ўсіх сетак і камунікацый. Для таго каб  урэзаць новы трубаправод, неабходна адключыць частку жылых дамоў. Гэта вымушаная мера – па-іншаму ніяк. Па прычыне падключэння новага аўтавакзала прыйшлося на нейкі час перакрыць гарачую ваду ў 2-м і 3-м мікрараёнах. 

У бліжэйшы час плануецца  ўрэзка цеплавых сетак новых дамоў, якія будуюцца на вуліцы Валадарскага, што зноў патрабуе адключэння 2-га і 3-га мікрараёнаў – плануем управіцца за 3 дні. 

Разумеем, што хутка пахаладае, таму спадзяёмся паспець устанавіць запорную арматуру. Закончым замену сетак на першым і другім этапах рэканструкцыі, прыступім да трэцяга, апошняга, – але гэта будзе ўжо ў наступным годзе. Так што ў зіму мы павінны ўвайсці і з вадой, і з электрычнасцю.

Хацелася б звярнуцца да астраўчан: пацярпіце. Усе нязручнасці, якія мы перажываем цяпер, здымуць многія праблемы ў будучым. Так наладжана гарадская сістэма: каб далучыць адзін дом, трэба часова адключыць 2 мікрараёны. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений