Якімі паслугамі пошты карыстаюцца астраўчане

08:57 / 09.10.2020
Астраўчане і госці горада расказалі карэспандэнту «раёнкі», якімі паслугамі пошты карыстаюцца.

Таццяна Ваховіч, кіраўнік гурткоў: 

1.jpg



– На пошту зазіраю толькі калі прыходзяць пасылкі ці калі трэба выпісаць «Астравецкую праўду». З «мінусаў» назвала б, напэўна, вялікія чэргі, з «плюсаў» – добразычлівасць касіраў. 

Лілія Янкойць, галоўны спецыяліст:

IMG_9108.jpg



– Апошнія гады за камунальныя паслугі плачу праз інтэрнэт – зручна і хутка: не трэба траціць час і стаяць у чарзе. На пошце бываю нячаста: газеты «Астравецкая праўда» і «Звязда» выпісваю ў паштальёна, які прыходзіць на работу. Жыву ў Вароне, таму доб­ра ведаю супрацоўнікаў нашага паштовага аддзялення. Галіна Кавалеўская і Ірына Лукашэвіч – адказныя і прыемныя ў стасунках паштальёны.  

Ігар Арэф’еў, мантажнік:

IMG_9111.jpg



– У Астраўцы я нядаўна. На пош­ту вырашыў сёння забегчы, каб папоўніць баланс мабільнага рахунку – у аддзяленні абед, давядзецца чакаць паўгадзіны, каб пакласці на тэлефон грошы. Добра было б, каб інфакіёск знаходзіўся не ў памяшканні, а на вуліцы, тады людзі маглі б не падстройвацца пад графік работы паштовага аддзялення, а ў зручны для сябе час заплаціць за камунальныя паслугі.

Аляксандр Семчанка, вядучы ветэрынарны ўрач:

IMG_9114.jpg



– Мінулі тыя часы, калі «камуналку» можна было аплаціць толькі на пошце ці ў банку. Цяпер робім гэта праз інтэрнэт. На пошце бываю толькі каб забраць пасылкі – розныя тавары заказваем у магазінах Беларусі, Расіі і іншых краін.

Галіна Кардзіс, прадавец (без фота):

– У цэнтральным астравецкім аддзяленні пошты была даўно. За кватэру плачу ў кіёску «Белсаюздрук» – мне падабаецца абслугоўванне. Ведаю, што паштавікі хутка будуць адзначаць прафесійнае свята. Жадаю ім цярплівасці, сілы духу і, канешне ж, здароўя!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич