У Варнянах прайшлі спаборніцтвы па лоўлі драпежнай рыбы

10:17 / 06.10.2020

Лепшага рыбака вызначылі ў Варнянах падчас спаборніцтва па лоўлі драпежнай рыбы сярод аматараў.

3.jpg


Ініцыятыва правесці конкурс належыць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Лялічы», якое арандуе варнянскія ставы, і Астравецкаму раённаму фізкультурна-спартыўнаму клубу.

На жаль, жадаючых павудзіць рыбу было мала. Цягам пяці гадзін на млынавым ставе рыбакі-аматары «цягнулі» за хвост удачу. У выніку найбольшы ўлоў атрымаўся ў Міхаіла Быка. На другім месцы апынуўся Віталь Шэміс, трэцяе – з-за невялікай колькасці ўдзельнікаў вырашылі не прысуджаць.

2.jpg


– Любоў да рыбалкі ў мяне ад бацькі: з пяці гадоў ён браў мяне з сабой, – расказаў пераможца. – Найбольшы трафей, які трапляўся на кручок, – шчупак вагой каля 5 кілаграмаў. Сёння лавіў на мікраджык – але клёў кепскі.

1.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич