Колькі каштуе бульба, высвятляў карэспандэнт

10:01 / 03.10.2020
Нягледзячы на тое што сёння ў агародзе бульбу садзяць далёка не ўсе нават у сельскай мясцовасці, яна была і застаецца асноўным прадуктам беларусаў.

1.jpg



Колькі сёлета каштуе другі хлеб, высвятляў карэспандэнт газеты.

Так, 30 верасня цэны на бульбу за кілаграм у розных гандлёвых кропках былі наступнымі:

– «Санта» – 77 капеек, «Еўраопт» – 75-79 капеек (у залежнасці ад памеру і сорту), «Магніт» – 70, «Гіпа» – 49 капеек на вагу і 1,09 рубля – у сетцы, «Белмаркет» – 49 капеек на вагу і 1,10 рубля – у сетцы, «Родны кут» – па 80 капеек за чырвона-белую «рознасорціцу».

– На месцах для сезоннага гандлю: за Домам быта – кошт вар’іруецца ад 80 капеек да рубля, каля паліклінікі – па 80 капеек за кіло; у прадпрымальнікаў на аўтамабільнай стаянцы – 60 капеек.

– З рук, праз аб’яву ў газеце,  прадаюць кілаграм вялікай бульбы за 50 капеек, 6 рублёў каштуе 40-кілаграмовы мех дробнай.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович