Ад БРСМаўцаў – камсамольцам

15:31 / 25.09.2020

На мінулым тыдні, 24 верасня, 100-ты дзень нараджэння адзначыў камсамол Беларусі. З гэтай нагоды ў навучальных установах Астравецкага раёна прайшлі разнастайныя мерапрыемствы.

Адкрытыя дыялогі, сустрэчы, віктарыны і конкурсы – гэта, і не толькі, праводзілася ў школах не толькі ў дзень стварэння Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі, але на працягу ўсяго тыдня. І кожнае з мерапрыемстваў было па-свойму цікавым і карысным.

1.jpg

Напрыклад, у гімназіі №1 г. Астраўца прайшла сустрэча, падчас якой пра сваё камсамольскае жыццё, насычанае рознымі падзеямі, вучням расказала намеснік дырэктара Марыя Пагада.

Адкрыты дыялог правялі ў Падольскім НПК. Яго ўдзельнікі ўзгадалі гісторыю стварэння ЛКСМБ, а таксама даведаліся пра камсамольцаў-актывістаў Астравеччыны.

А ў Альхоўскай сярэдняй школе да 100-годдзя беларускага камсамолу ў рады ГА БРСМ прынялі новых актывістаў.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: