Ці пойдуць астраўчане на сельгаскірмаш

08:53 / 25.09.2020
393
Гэты год парадаваў дбайных гаспадароў багатым ура­джаем. Але  і тым, хто не мае прысядзібнага ўчастка ці дачы, перажываць не варта: у магазінах дастаткова вялікі асартымент гародніны і садавіны, хутка адбу­дзецца сельскагаспадарчы кірмаш. Ці пойдуць на яго астраўчане, даведаўся карэспандэнт «раёнкі». 

Дзмітрый Гродзь, вадзіцель, з сынам Міхаілам:

1.jpg



– Агуркі, цыбуля, морква, буракі і бульба ў нас з агарода, але ўсё адно штогод ходзім на кірмаш. Звычайна набываем капусту. Падабаліся ранейшыя кірмашы, якія праходзілі ў лесапаркавай зоне, з канцэртам, конкурсамі, забаўляльнай праграмай для дзяцей. 

Часлава Сідарэвіч, настаўніца:

Сідарэвіч.jpg



– На кірмаш хутчэй паеду ў якасці гандляра. (Усміхаецца). З мужам вырошчваем шмат рознай садавіны і гародніны, лішкі прадаём. Сёлета на «ўра» разышлася рассада агуркоў – упершыню паспрабавалі насенне галандскай селекцыі. Думаю, і бульбу будзем прадаваць. Хоць сёлета яна не ўрадзіла, але не прагадалі, што пад другі хлеб адвялі ўдвая больш зямлі, чым летась. 

Аляксандр Курышка, ваеннаслужачы (без фота):

– У Астраўцы жыву тры гады. За гэты час ні разу на сельскагаспадарчы кірмаш не хадзіў. Усё неабходнае можна купіць у магазіне, але, прызнацца, якасць садавіны і кошт на яе мяне не за­давальняюць. Гандлёвым сеткам трэба пашыраць асартымент, праводзіць акцыі са зніжкамі на сезонныя прадукты.

Данута Патапенка, пенсіянерка (без фота):

– Розную гародніну вырошчваю на прысядзібным участку. На кірмаш хаджу за капустай, калі яна ў мяне не родзіць. У апошнія гады ў Астраўцы адкрылася шмат сеткавых магазінаў, дзе можна купіць усё што заўгодна. Праўда, бульбачка з уласнага агарода – натуральная, смачная, а магазінная не такая. 

Валянціна Мезянцова, пенсіянерка:

Мезянцова.jpg



– З сям’ёй некалькі гадоў назад у Беларусь пераехалі з Расіі. Астравец уразіў чысцінёй і ўтульнасцю, а мясцовыя жыхары спагадлівасцю і адкрытасцю. Думаю, што абавязкова сходзім на кірмаш. Расійскія прадукты ні ў якае параўнанне не ідуць з беларускімі: тут усё смачнае і натуральнае. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений