Абстрэл у першым мікрараёне

10:21 / 22.09.2020

Нездарма ў народзе кажуць: бяда не ходзіць адна. І хоць абмаляваныя кімсьці сцены гарадскіх шматпавярховак, якія толькі ўчора аднавіліся і папрыгажэлі («АП» №72 ад 15 верасня), бядой не назавеш – так, маленькая непрыемнасць для тых, хто потым убіраў гэтыя сляды «творчай дзейнасці», аднак паўторны выпадак, толькі з большым «размахам», насцярожвае: да чаго дойдзем такімі тэмпамі?

На мінулым тыдні хтосьці пабіў шкло ў вокнах падвальных памяшканняў аднаго з дамоў на вуліцы Берагавой у першым мікрараёне. Калі б толькі адно, то сітуацыю можна было б «спусціць на тармазах», маўляў, неасцярожны жыхар, прабіраючыся да свайго падвала, быў няўважлівым. З кім не бывае? Аднак вось яна, справа невядомых рук – адно акно, другое, трэцяе. Значыць, білі шкло спецыяльна. Як і размалёўвалі сцены пад першым паверхам каляровымі крэйдамі…

3.jpg


Глядзела я на забітыя свежымі дошкамі вокны – не ўсе адразу работнікам ЖКГ удалося зашкліць, фатаграфавала насценныя малюнкі ў выглядзе разбітых сэрцаў, рознакаляровыя словы-прызнанні ў пачуццях, ганебныя «оды» ў чыйсьці адрас і думала: няўжо жыхарам гэтага дома – хаця чаму толькі гэтага, падобных «абмаляваных» ў горадзе шмат – усё роўна на тое, што робіцца ў іх пад носам? Няўжо падобныя дзіцячыя гульні яны ўспрымаюць як мае быць і жывуць па прынцыпу «за маімі дзвярыма хоць трава не расці»? А калі б падобныя «шэдэўры» з’явіліся на гэтых самых дзвярах?..

2.jpg

І не трэба мне даказваць, што праз адчыненую фортку не чутно, што робіцца за акном, асабліва калі звініць пабітае шкло. Маці абавязкова пачуе, бо на вуліцы ў гэты час гуляюць яе дзеці: не дай бог, зваліўся адкуль ці параніўся чым…

Інакш як раўнадушшам і абыякавасцю не назавеш і тое, што ні адзін жыхар шматпавярхоўкі на Казіміра Сваяка і суседніх дамоў не бачыў і не чуў, як «абстрэльвалі» яе фундамент. Дзіркі і драпіны пацвярджаюць: кідалі не маленькімі каменьчыкамі – нечым цяжкім і завостраным. Мэтанакіравана. Бо колькі іх, гэтых дзірак, – не злічыць!

1.jpg


…Сёння глухія і нямыя заўтра абавязкова прачнуцца і стануць патрабаваць – не, не ў сваіх дзяцей, каб бераглі і цанілі тое, што пабудавана чужымі рукамі, а ў тых, «хто абавязаны ўтрымліваць двары ў чысціні», памыць, памаляваць, адрамантаваць. І пажадана, каб гэта не адбілася на іх жыроўках





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: