Юныя лёгкаатлеты зноў выйшлі на старт
15:09 / 21.09.2020
Гледзячы на няўрымслівых, спружыністых, энергічных і падцягнутых юных спартсменаў з цяжкасцю верылася, што яны некалькі месяцаў знаходзіліся на так званым «каранціне» ад спаборніцтваў. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што сапраўднаму сяброўству са спортам не могуць перашкодзіць нават самыя злосныя бактэрыі і вірусы. Упэўненнасці ў сваіх сілах хлопчыкам і дзяўчынкам таксама дадалі настаўнікі фізічнай культуры і трэнеры Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву, якія дапамагалі трымаць фізічную форму ў тонусе і пераадолець спакусу прапусціць заняткі. Таму да першых пасля працяглага перапынку спаборніцтваў юныя аматары спорту прыступілі ў поўным баявым настроі.
Прабегчы, скокнуць і кінуць спартыўныя снарады прыехалі каманды з 14 навучальных устаноў раёна, якія ў залежнасці ад колькасці вучняў, былі падзелены на дзве групы. Спаборніцтвы праходзілі на трох спартыўных пляцоўках: у СШ №3, фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вуліцы Кветкавай і ў СШ №2. Юныя спартсмены змагаліся ў бегу на дыстанцыях 60, 300, 600 і 1 000 метраў, спартыўнай хадзьбе на 2 000 метраў, скачках у вышыню і даўжыню, а таксама штурханні ядра, кіданні дзіды і дыска. Усе яны прадэманстравалі старанне і імкненне да перамогі, але запаветныя месцы на п’едэстале скарыліся самым спрытным.
Вынікі спаборніцтваў (першае, другое, трэцяе месцы адпаведна)
Бег на 60 метраў:
юнакі: Дзмітрый Алёкса (СШ №2), Мікіта Базюк (Гервяцкая СШ), Данііл Бранцэвіч (Міхалішкаўская СШ);
дзяўчаты: Валерыя Валяватая (СШ №2), Вольга Сымановіч (СШ №1), Аліна Калтан (Варнянскі НПК).
Бег на 300 метраў:
юнакі: Дзмітрый Алёкса (СШ №2), Арцём Купрэвіч (СШ №2), Мікіта Базюк (Гервяцкая СШ);
дзяўчаты: Валерыя Валяватая (СШ №2), Аліна Субаткевіч (Альхоўская СШ), Мілана Мілаш (Міхалішкаўская СШ).
Бег на 600 метраў:
юнакі: Аляксандр Хамякоў (Падольскі НПК), Яўген Трафімчык (Міхалішкаўская СШ), Арцём Саковіч (Спондаўскі НПК);
дзяўчаты: Мілана Мілаш (Міхалішкаўская СШ), Эмілія Мальдзіс (Гудагайская СШ), Эмілія Бараноўская (СШ №1).
Бег на 1 000 метраў:
юнакі: Яўген Трафімчык (Міхалішкаўская СШ), Уладзіслаў Царык (СШ №2), Кірыл Баланда (СШ №1);
дзяўчаты: Кіра Гушча (Гудагайская СШ), Анжаліка Мілаш (Альхоўская СШ), Эдзіта Ярмак (Альхоўская СШ).
Спартыўная хадзьба на 2 000 метраў.
Гэты від спаборніцтва быў нешматлікім на ўдзельнікаў. Пераможцамі ў выніку сталі Мікіта і Мілана Якушчонкі з Варнянскага НПК, а другое месца заняла Дар’я Статкевіч з Гудагайскай СШ.
Скачкі ў даўжыню:
юнакі: Багдан Сідараў (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання), Данііл Бранцэвіч (Міхалішкаўская СШ), Аляксандр Памецька (Міхалішкаўская СШ);
дзяўчаты: Аліна Калтан (Варнянскі НПК), Эмілія Мальдзіс (Гудагайская СШ), Ангеліна Моўчан (Міхалішкаўская СШ).
Скачкі ў вышыню:
юнакі: Аляксандр Хамякоў (Падольскі НПК), Сяргей Шостак (Кямелішкаўскі НПК), Ілля Дамброўскі (СШ №1);
дзяўчаты: Віялета Андрыянец, Крысціна Буднік (абедзьве з гімназіі №1).
Штурханне ядра:
юнакі: Раман Васілеўскі (Спондаўскі НПК), Арцём Сямашка (Гудагайская СШ), Ілля Вашкевіч (Варнянскі НПК).
дзяўчаты: Рэната Міцкун (Падольскі НПК), Вікторыя Ігнатовіч (Гудагайская СШ), Лізавета Вінсла (Міхалішкаўская СШ).
Кіданне дыска:
юнакі: Ілля Вашкевіч (Варнянскі НПК), Артур Кяжун (Варнянскі НПК), Арцём Вярбовікаў (Кямелішкаўскі НПК);
дзяўчаты: Вікторыя Ігнатовіч (Гудагайская СШ), Ксенія Шапура (Варнянскі НПК), Анастасія Сідарэнка (Гудагайская СШ).
Кіданне дзіды:
юнакі: Багдан Сідараў (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання), Арцём Сямашка (Гудагайская СШ), Артур Кяжун (Варнянскі НПК);
дзяўчаты: Лізавета Вінсла (Міхалішкаўская СШ).
У агульнакамандным заліку сярод навучальных устаноў з большай колькасцю вучняў першае месца занялі спартсмены Варнянскага НПК, на другім – каманда СШ №2, на трэцім – удзельнікі з Міхалішкаўскай СШ. У другой групе школ пераможцай стала каманда Альхоўскай СШ, на другім месцы – спартсмены Спондаўскага НПК, на трэцім – Падольскага НПК.
А для васьмі юных лёгкаатлетаў спаборніцтвы на гэтым не скончыліся. Валерыя Валяватая, Вольга Сымановіч, Дзмітрый Алёкса, Арцём Арлоўскі, Мікіта і Мілана Якушчонкі, Яўген Трафімчык і Мілана Мілаш абаранялі гонар Астравеччыны на абласной спартакіядзе.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.