Бегалі, скакалі і мячык кідалі – хто стаў лепшым на «Шкаліядзе»
11:42 / 22.09.2020
Сёлета ў спаборніцтвах удзельнічала 150 юных лёгкаатлетаў.
Яны бегалі навыперадкі на дыстанцыях 60, 500 (дзяўчынкі) і 800 (хлопчыкі) метраў, скакалі ў даўжыню і кідалі тэнісны мяч з месца. І пакуль дзеці з усіх сіл стараліся на ўсіх этапах, за іх тэхнікай і спосабамі выканання фізічных практыкаванняў уважліва сачылі трэнеры Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Бо гэта былі не проста спаборніцтвы – «Шкаліяда» праводзілася ў рамках акцыі «Запішыся ў спартыўную школу». А гэта значыць, што ў хлопчыкаў і дзяўчынак з розных школ раёна была цудоўная магчымасць не толькі пазмагацца за перамогу, але і трапіць у поле зроку астравецкіх аксакалаў лёгкай атлетыкі, якія падрыхтавалі не аднаго чэмпіёна.
Па агульным падліку ачкоў за ўсе этапы спаборніцтва лепшы вынік прадэманстраваў Павел Казлоў з СШ №3. На другой прыступцы размясціўся Васіль Папка з Гервяцкай СШ, а на трэцяй – Міраслаў Навашынскі з Варнянскага НПК.
Сярод дзяўчынак у тройку лідараў увайшлі Аліса Шчукіна з гімназіі №1, Эмілія Мальдзіс і Рэната Андрыеўская з Гудагайскай СШ.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.