Пераможцы фотамарафону «У вёску да бабулі» атрымалі рэдакцыйныя падарункі

15:37 / 22.09.2020
У пачатку верасня мы падвялі вынікі фотамарафону «У вёску да бабулі» – яго пераможцамі сталі чатыры ўдзельнікі. Усе яны атрымалі рэдакцыйныя ўзнагароды.

Наталля Кувалдзіна і яе сын Ян у гэтым го­дзе не раз перамагалі ў розных конкурсах. Праўда, у рэдакцыйных ніколі не ўдзельнічалі.

– «Астравецкую праўду» ў нашай сям’і выпісваюць ўжо даўно. Пра конкурс даведаліся праз вайбер, а потым і ў газеце ўбачылі, – расказвае Наталля. –  Вырашылі паўдзельнічаць, а тут і нагода здарылася – наводзілі парадак каля бабулінага дома. Вельмі рады, што перамаглі. Дарэчы, пра перамогу таксама спачатку даведаліся з сайта, а потым ужо і ў газеце прачыталі.

1.jpg

Наталля Кувалдзіна з сынам Янам


 А вось дачушка Алесі Абухоўскай Улляна ў мінулым годзе ўжо станавілася пераможцам рэдакцыйнага конкурсу «Время собирать». Сёлета мама як фатограф, а дачушка ў якасці мадэлі сталі лепшымі ў катэгорыі «Вясковыя будні» – і былі ўзнагароджаны дыпломам «Астравецкай праўды» і падпіскай на газету на 4 квартал.

2.jpg

Улляна Абухоўская



Трывалыя сувязі з «раёнкай» у Святланы Станевіч, якая цяпер жыве ў Мінску, але часта прыязджае на радзіму да сваёй матулі Вольгі Маляўкі. Святлана актыўны ўдзельнік усіх нашых конкурсаў і пастаянная чытачка газеты. Нагадаем, што здымак жанчыны прызнаны лепшым  у намінацыі «Любімыя мясціны».

Узрадаваліся перамозе сваёй унучкі  Сонечкі ў намінацыі «Летні адпачынак» яе бабуля Алена і дзядуля Валерый Замары з аграгарадка Палушы. Зразумела, што дыплом яны перададуць сям’і сваёй унучкі, а ў іх дом цяпер на працягу трох  месяцаў будзе прыходзіць рэдакцыйны падарунак – свежы нумар «Астравецкай праўды».

Што ж вынікі чарговага нашага конкурсу падведзены, яго пераможцы атрымалі дыпломы і падпіску на «Астравецкую праўду».

А мы нагадваем: падпіска на «раёнку» працягваецца. У бліжэйшыя месяцы ўсіх падпісчыкаў чакаюць новыя конкурсы і прыемныя сюрпрызы!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: