Аксана Керна: У «Астравецкай праўдзе» мяне цікавіць школьная тэма

16:03 / 19.09.2020
336
Аксана Керна з вёскі Газа расказала, што любіць чытаць яе сям’я ў «раёнцы» і якія артыкулызнайшлі месца ў асабістым архіве.

2.jpg– «Астравецкая праўда» ўжо даўно прыходзіць у нашу паштовую скрыню. Выразкі з газеты, дзе пісалі пра нас, захоўваем у сямейным архіве, – дзеліцца жанчына. – Так, у студзеньскім нумары за 2017 год у рубрыцы «Здравствуй, малыш!» напісана пра нараджэнне нашага першынца. Таксама пакінулі на памяць артыкулы пра маю свякроў Тэрэсу Сігізмундаўну Керна: аб узнагароджанні медалём «За працоўныя заслугі» і  яшчэ адзін, дзе пра яе расказваюць, як пра паштальёна-вадзіцеля.

– Мне найбольш падабаюцца рубрыкі «Альфа і Амега школьнага жыцця», «Паміж намі, Евачкамі», таксама люблю матэрыялы пра гісторыю вёсак, лёсы людзей, – гаворыць Аксана. – Я педагог, напэўна, таму асабліва сачу за артыкуламі школьнай тэматыкі: чым жывуць установы, якія праекты рэалізоўваюць, поспехі калег і іх вучняў… – нешта з гэтага і для сябе на заметку возьмеш.  Муж любіць чытаць пра знакамітых землякоў, агляд галоўных падзей краіны і вобласці, а таксама аб’явы. 

Увогуле кожны нумар адметны, непадобны на іншы, і заўсёды цікава, што надрукуюць у наступным. Таму жадаю любімай «раёнцы» толькі працвітання! – падсумоўвае наша чытачка.

Дзякуй вам, Аксана, за добрыя словы і за тое, што сябруеце з «Астравецкай праўдай»!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений