Напярэдадні прафесійнага свята лесаводы прымалі віншаванні

11:36 / 18.09.2020

Напярэдадні Дня работнікаў лесу зала дзіцячай школы мастацтваў сабрала працаўнікоў Астравецкага, цяпер ўжо вопытнага, лясгаса і лясніцтваў – яны прымалі віншаванні з нагоды свайго прафесійнага свята.

Пасля гімна лесаводаў прывітальным словам урачыстасць адкрыў дырэктар ДЛГУ «Астравецкі вопытны лясгас» Рыгор Долгі.

– Сёлета наша лесагаспадарчая ўстанова занесена на раённую Дошку гонару. Па выніках спаборніцтваў за 6 месяцаў бягучага года ў сацыяльна-эканамічным развіцці сярод лясгасаў вобласці мы перамаглі. Напачатку верасня нашаму лясгасу прысвоены статус «вопытны». Гэтыя, і не толькі дасягненні, – плён працы работнікаў і ветэраў, – адзначыў Рыгор Мечыслававіч. – Дзякуй вам за адданасць лясной справе і калектыву. Напярэдадні прафесійнага свята, а яно сёлета ў нас асаблівае – у гэтым годзе адзначаецца 75-годдзе Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання – жадаю кожнаму здароўя, міру і дабра.

Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі былі ўзнагароджаны егер Станіслаў Пашкевіч і ляснічы Катлоўскага вопытна-вытворчага лясніцтва Аляксей Мазырка. Грамату Мінлясгаса атрымалі галоўны ляснічы ДЛГУ «Астравецкі вопытны лясгас» Віктар Лях і майстар дрэваапрацоўчага цэху Мар’ян Рыпінскі; падзякі – майстар і станочнік ДАЦа Аляксей Заступневіч і Аляксандр Валэйка, а таксама майстар лесу Гервяцкага лясніцтва Андрэй Смольскі.

6.jpg


Са святам лесаводаў Астравеччыны павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка:

– Астравецкі вопытны лясгас – своеасаблівы брэнд нашага краю. Вы займаеце значнае месца ў экспартным патэнцыяле рэгіёну і вам ёсць што паказаць гасцям, – вальерная гаспадарка, лесагадавальнік, дамы паляўнічага… Жадаю вам далейшага развіцця і дабрабыту.

Ганаровымі граматамі Астравецкага райвыканкама былі ўзнагароджаны начальнік дрэваапрацоўчага цэху Дзмітрый Волк-Леановіч і станочнік ДАЦ Айвар Нурэтдзінаў. Ад раённага Савета дэпутатаў – інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Кацярына Сідаровіч і ляснік Міхалішкаўскага лясніцтва Аляксей Бернюкевіч.

3.jpg

1.jpg


Граматы, дыпломы і падзякі былі ўручаны работнікам лясной гаспадаркі ад Астравецкага вопытнага лясгаса і Гродзенскага ДВЛГА. Падчас свята на сцэну падымалася больш за 60 чалавек.

На ўрачыстасці падвялі вынікі працоўнага спаборніцтва сярод лясніцтваў: 1 месца атрымала Варнянскае, на 2 месцы – Астравецкае, на 3-м – Катлоўскае. Таксама былі названы «Лепшыя ў прафесіі» работнікі.

4.jpg


Святочную канцэртную праграму лесаводам Астравеччыны падарылі работнікі школы мастацтваў, яе вучні і артысты раёна.

2.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич