Якія айчынныя тавары падабаюцца астраўчанам

10:57 / 18.09.2020
Беларусь адметная не толькі ўнікальнай маляўнічай прыродай, але і смачнымі натуральнымі прадуктамі. 

У астраўчан і гасцей горада наш карэспандэнт запытаў, якія тавары айчыннай вытворчасці яны парэкамендавалі б  іншым для набыцця. 

Валерыя Іваніцкая, пенсіянерка:

IMG_8831.jpg



– Мне падабаецца беларускі абутак, асабліва вытворчасці «Марка» і «Белвест» –  цэны на яго высокія, але якасць добрая: носяцца некалькі сезонаў. Заўсёды набываю беларускія прадукты харчавання: вельмі падабаюцца малако, смятана і тварог «Смаргонскіх малочных прадуктаў» – якасць адменная!

Арцём Шлынаў, прадавец:

IMG_8847.jpg



– Да беларускіх прадуктаў харчавання прэтэнзій няма, а вось прамысловых тавараў айчыннай вытворчасці не хапае. Астраўчане набываюць тэлефоны, ноўтбукі і бытавую тэхніку замежнай вытворчасці.

Данута Заянчкоўская, пенсіянерка:

IMG_8852.jpg



– Я давяраю айчынным вытворцам! Смаргонская смятанка, лідская мука, астравецкі хлеб – у магазіне заўсёды бяру толькі іх. Таксама мне падабаецца касметыка ад «Беліты» і «Вітэкс» – і кошт, і якасць апраўдваюць сябе.

Юлія Варановіч, спецыяліст:

IMG_8836.jpg



–  Беларускія тавары адрозніваюцца добрай  якасцю. Мне, напрыклад, вельмі падабаецца баранавіцкая пасцельная бялізна – заказваю яе праз інтэрнэт. З прадуктовых вытворцаў параіла б астравецкі «Індзюшонак» – карысна, да таго ж смачна. Знаёмыя таксама хвалілі гервяцкія кансервы – на гэты конт нічога сказаць не магу, не каштавала. 

Ігар Уласік, кладаўшчык:

IMG_8842.jpg



– У магазіне заўсёды набываю нашы прадукты: нездарма лічыцца, што беларускае – якаснае. У нашай сям’і стараемся харчавацца па сезоне: у залежнасці ад пары года на стале капуста, яблыкі, грыбы,  агуркі, мяса, канешне, таксама ніхто не адмяняў. (Усміхаецца). Найлепшыя і самыя карысныя для здароўя прадукты – са свайго агарода ці сада.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич