«Дарога ў Вільню» Валянціны Навасельскай

12:32 / 15.09.2020
267
У рэдакцыю прыйшла Валянціна Навасельская, якая нарадзілася і вырасла ў Смілгах і ў дзявоцтве насіла прозвішча Вангроўская (менавіта так падае яго напісанне аўтарка), і падарыла сваю кнігу «Дарога ў Вільню», выдадзеную летась у Мінску. Кніжку трошкі незвычайную – не вершы і не проза, версэты – вершы ў прозе. Напісаную «па-просту», на беларуска-руска-польскай трасянцы. Гэткі літаратурны «лубок»: здаецца, няма нічога такога – а не адар­вацца…

2.jpg 1.jpg



…Бадай што ў кожнага жыхара Астравеччыны свая дарога ў Вільню. Для некага гэты прыгожы горад – калыска гісторыі, літаратуры, культуры. Нехта ўспомніць з настальгіяй, як у былыя часы ездзіў туды папіць кавы ці піва, купіць дзецям абновы да школы ці прадаць што-кольвечы з агарода. А для многіх сённяшняя сталіца Літвы – месца, дзе жывуць блізкія ці да­лёкія родзічы і сябры дзяцінства.

Вось і для Валянціны Навасельскай Віль­ня з юнацтва, калі яна ў часы адзінай на той час дзяржавы прыехала сюды ў пошуках шчасця, стала родным горадам – там яе дом, сям’я, дзеці і ўнукі. Але ж і Смілгі, гудагайскі касцёл, Астравеччына – мясціны, да якіх яна назаўжды прывязана пупавінай. Таму і жыве жанчына на дзве хаты, на дзве радзімы… 

Пра адну і другую радзіму, пра шчасце, каханне, адданасць, адказнасць кніга простых да наіўнасці версэтаў Валянціны Навасельскай. 

…Простая, як жыццё, і смачная, як лус­та чорнага хлеба з малаком, кніга Валянціны Навасельскай «Дарога ў Віль­ню» дапаможа кожнаму ўзгадаць сваю да­рогу. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений