Хто з дзяцей прачытаў за лета больш за ўсіх кніг

10:26 / 15.09.2020
На летніх канікулах астравецкія школьнікі не забыліся пра кніжкі. Бібліятэкары падлічылі, хто прачытаў больш.

1.jpg



Дзясятку самых актыўных чытачоў узначаліла Еўфрасіння Савіцкая, якая за 3 летнія месяцы прачытала ажно 80 (!) кніг. Нагадаем, у папярэднім рэйтынгу, дзе бібліятэкары падлічвалі колькасць прачытаных кніг з пачатку года, дзяўчынка была на 2-ім месцы (84 кнігі).

З даволі вялікім адрывам ад лідара ідуць юныя чытачы Вікторыя Клявец (53), Бажэна Шыць (46), Нэлі Філіпчык (41), Ева Дзялоўская (38), Іван Казлоў (36), па 35 – у Ксеніі Камчыцкай і Веры Карагоды, 31 кнігу прачытала Дар’я Карагода і 25 – Захар Небарака. Дарэчы, чацвёра з іх – Вікторыя, Ева, Нэлі і Захар – у мінулы раз таксама былі ў дзясятцы лепшых.

Часцей за ўсё сярод бела­рускіх аўтараў дзеці бралі Люд­мілу Рублеўскую («Прыгоды мыш­кі Пік-Пік»), казкі Уладзіміра Карат­кевіча і Алены Масла, вершы і казкі Якуба Коласа, Янкі Купалы і Міхася Пазнякова, творы Уладзіміра Ягоўдзіка, Сяргея Клім­ковіча, Юрыя Ватуціна, Ягора Крымава і Лады Ксенафонтавай.

Сярод замежных аўтараў папулярнасцю карысталіся кнігі Джэфа Кінні, Сціва Сці­вен­сана, Роба Скоттана, Розі Бэнкс, Джоан Роулинг,  Дейзі Ме­­доус, Хэйлі Дэйз, Лілі Смолл і Юрыя Сітнікава.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Светлана Фёдорова