Пионерской организации Беларуси – 30 лет. В Островце прошли торжественные мероприятия (обновлено, +видео)

Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, аднаму з самых масавых у нашай краіне аб’яднанню, спаўняецца 30 год. Да гэтай юбілейнай даты была прымеркавана сённяшняя ўрачыстасць, якая прайшла на адкрытай пляцоўцы ля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Сцяг-шоу
З прывітальным словам да акцябрат, піянераў і тых актывістаў, якія яшчэ толькі рыхтаваліся да ўрачыстага павязвання піянерскага гальштука, выступілі намеснік начальніка аддзела адукацыі Вольга Дэмбоўская і старшыня раённага савета РА БРПА Дзіяна Кісель. Дзіяна Станіславаўна, звяртаючыся да юных сяброў, зачытала віншаванне прэзідэнта краіны.

Дружына імя З. Шырынскага СШ №3 атрымлівае пасведчанне аб рэгістрацыі
— Сёння наша піянерская сям’я павялічылася: да нас далучылася 85 актывістаў. Думаю, што кожны з гэтых рабят адзначыцца добрымі, карыснымі для краіны і людзей справамі, будзе ўзорным прыкладам для іншых, — упэўнена Дзіяна Кісель.

Вучні Міхалішкаўскай СШ


Павязванне гальштукаў
Святочную атмасферу мерапрыемству надалі танцавальныя і песенныя нумары, забаўляльная праграма, а таксама творчыя пляцоўкі.





Больш падрабязна пра ўрачыстасць і дзейнасць БРПА чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “АП”.
Рыта ДРЭМА,
фота аўтара.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.