Кім марылі быць у дзяцінстве і кім сталі астраўчане

09:41 / 11.09.2020
560
Наш карэспандэнт даведаўся, кім астраўчане хацелі быць і ці збылася іх дзіцячая мара. 

Таццяна Кучэўская, Варняны:

Кучэўская.jpg



– Як і большасць маіх аднагодкаў, я хацела стаць настаўніцай ці ўрачом. Мне здавалася, што лячыць людзей – ганарова і адказна, а хадзіць з партфелем у руках і абавязкова ў акулярах – прыгожа. (Усміхаецца). Пры гэтым сам працэс вучобы мне падаваўся другасным, галоўнае – атрыбуты прафесіі. У сярэдніх класах мне падабаліся літаратура і матэматыка – зусім розныя накірункі. Давялося выбіраць – спынілася на эканамічнай спецыяльнасці. Працую ў галіне страхавання. Люблю сваю работу і людзей, з якімі супрацоўнічаю і стасуюся. 

Руслан Якубцэвіч, Гервяты:

IMG_Якубцэвич.jpg



– Акрэсленай мары ў мяне не было. У школе я вельмі любіў геаграфію. У 9 класе стаў пераможцам раённай алімпіяды па гэтым прадмеце і атрымаў магчымасць без экзаменаў паступіць у абласны ліцэй. Вучыўся я ў профільным хіміка-біялагічным класе, таму выбар быў толькі адзін – медыцына: з 27 вучняў 24 паступілі ў медыцынскі ўніверсітэт. 

Наталля Сінкевіч, Астравец:

IMG_7413 Сенкевич.jpg



– Нядаўна з маці ўзгадвалі маё дзяцінства. Яна мне нагадала – я зусім пра гэта забылася! – што хацела быць выхавацелем у дзіцячым доме. Часткова мая мара збылася: з мужам мы выхоўваем 15 дзетак, якіх лічым  роднымі. Хоць працую выхавацелем у доме сямейнага тыпу, насамрэч гэта нешта большае – напэўна, стыль жыцця. Часам, канешне, бывае няпроста, але я знайшла сябе. 

Вікторыя Варановіч, Дайлідкі:

Варановіч.jpg



– Першай настаўніцай у выяўленчым мастацтве лічу маму. Яна мяне часта брала з сабой на пленэры – я бачыла, як нараджаюцца карціны. Таму выбар – кім быць: мастаком ці ўрачом? – зрабіла для сябе проста. Усе падрыхтаваныя да школы сшыткі і татавыя канспекты былі ўсыпаны маімі малюнкамі. Набываць канцылярыю бацькам даводзілася некалькі разоў за лета. (Усміхаецца). Я працую ў дзіцячай школе мастацтваў  – вучу  хлопчыкаў і дзяўчынак не толькі майстэрству маляваць, але і бачыць прыгожае ў штодзённым. Веру, што нават калі яны не звяжуць сваё жыццё з выяўленчым мастацтвам, абавязкова запомняць нашы ўрокі.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений