Вясенне-палявыя работы на 9 верасня

11:39 / 10.09.2020

Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 9 верасня пад сяўбу азімых падрыхтавана больш за палову ад запланаваных плошчаў – 7 917 гектараў. План па сяўбе крыжакветкавых гаспадаркі раёна перавыканалі на 2% і засеялі імі 3 780 гектараў. З сяўбой збожжавых аграрыі справіліся на 16% (1 659 га). Найбольшы спрыт дэманструюць хлебаробы КСУП «Гервяты», дзе збожжа прыгорнута ў глебу на 24% плошчаў.

2.jpg

***

Нагадаем, бульбу, як і ў мінулыя гады, сёлета вырошчваюць толькі дзве гаспадаркі – КСУП «Гудагай» і «Гервяты». Другі хлеб выкапаны на 18% плошчаў, накапана 600 тон.

***

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Убрана 617 гектараў – 12% ад плану. Найлепш каралева палёў ўрадзіла ў КСУП «Гудагай» і «Гервяты» – на круг яна тут дае каля 400 цэнтнераў.

***

На днях пачалася ўборка яблыкаў у КСУП «Варняны». З дня на дзень надыдзе чарга цукровых буракоў – сёлета пад іх адведзена 1 620 гектараў.

Текст: Главный администратор