Працаўнікі КСУП «Гервяты» пабывалі ў Наносах-Наваселлі

11:10 / 08.09.2020
599

Прафсаюзная пярвічная арганізацыя камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гервяты» зладзіла для сваіх работнікаў паездку ў маляўнічае месца – унікальны этнакультурны комплекс «Наносы-Наваселле».

1.jpg

Папулярны агратурыстычны аб’ект размясціўся на возеры Нарач. Тут наведвальнікі могуць не толькі адпачыць, але і даведацца пра побыт сваіх продкаў.

Гервятцы наведалі музеі манет і самавараў. Апошнія, аказваецца, бываюць памерам з напарстак ці, наадварот, не змяшчацца ў дзверы. У музеі хлеба аграрыі прасачылі ўвесь яго шлях – ад абмалоту збожжа да напаленай да чырвані печы. Тоўстыя духмяныя лусты ў прыкуску з чаем нікога не пакінулі раўнадушнымі. Мужчын было не выцягнуць з залы рэтрааўтамабіляў. А скончылася экскурсія незабыўным конным шоу.

2.jpg

4.jpg

– Паездкі збліжаюць і згуртоўваюць. Пабываць ў Наносах-Наваселлі выказала жаданне 27 чалавек. Забягаючы наперад адзначу, што нам вельмі спадабалася, – расказала старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП «Гервяты» Марына Івашка. – На тэрыторыі комплекса ёсць некалькі сядзіб, стылізаваных пад 19 стагоддзе. Побач з кожным такім дамком ёсць «жывы вугалок»: кролікі, куры. Пасля экскурсіі мы адправіліся ў яхт-клуб – воднае падарожжа таксама ўсім спадабалася.

3.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений