Вызначыліся пераможцы фотамарафону «У вёску да бабулі»

10:14 / 08.09.2020

Амаль месяц вы, паважаныя чытачы, дасылалі нам свае фотаздымкі пра летні адпачынак у вашых любімых мясцінах і будні вяскоўцаў.

І трэба прызнаць, што даўно ў нас не было столькі ўдзельнікаў і самых розных прыгожых фотаздымкаў, выбраць з якіх пераможцаў аказалася няпроста.

Амаль 70 удзельнікаў даслалі на фотамарафон свае здымкі. Вызначыцца з Прызам глядацкіх сімпатый дапамаглі нашы чытачы. На працягу тыдня на сайце ішло галасаванне, у выніку якога пераможцам стаў фотаздымак Наталлі Кувалдзінай (Бублевіч) «Асалода адпачынку – зажмураныя вочы». Яе сын Ян Кувалдзін, які адлюстраваны на фотакартцы, набраў 404 глядацкія «лайкі».

1.jpg


Добра давялося папрацаваць і рэдакцыйнаму журы, якое выбірала пераможцаў у трох намінацыях.

Так, у катэгорыі «Вясковыя будні» найбольш балаў набраў фотаздымак Алесі Абухоўскай. На ім яе дачка Улляна частуе козачку цукеркай, каб малако было саладзейшым.

2.jpg


У намінацыі «Летні адпачынак» рэдакцыйнае журы больш за астатнія ўразіў здымак Сонечкі – дзяўчынкі-прыгажуні ў жытнёвым полі. Як расказаў яго аўтар, Соня любіць кветкі і хатніх жывёл (дарэчы, на яшчэ адным здымку дзяўчынка сфатаграфавана з лілеяй).

3.jpg


«Любімыя мясціны» лепш за ўсіх удалося адлюстраваць Святлане Станевіч – яна паказала вёску, у небе над якой ляціць бусел.

4.jpg



Просім пераможцаў фотамарафону звязацца з рэдакцыяй па тэлефонах 21109 ці 20364. Усе яны ў хуткім часе атрымаюць рэдакцыйныя дыпломы і падарункі – падпіску на «Астравецкую праўду» на 4 квартал.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: