Чаму прападае вада ў Альхоўцы

09:01 / 07.09.2020

Жыхарка в. Альхоўка Рэгіна Стругневіч патэлефанавала ў рэдакцыю з просьбай высветліць пытанне: калі з кранаў у кватэрах нармальна пацячэ вада і чаму так часта здараюцца перабоі ў яе падачы?


Як паведамілі ў Астравецкім РУП ЖКГ, у жніўні перабоі падачы вады ў Альхоўцы былі звязаны з прарывам водаправодных сетак і паломкай насоса на адной з дзвюх свідравін. Выправіць гэтую прычыну работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі пастараліся як мага хутчэй.


МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ

Сеткі водазабеспячэння ў Альхоўцы зношаны, таму ЖКГ трымае іх на пастаянным кантролі і перыядычна абследуе, каб знайсці месцы магчымых парываў і замяніць гэтыя ўчасткі на новыя. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: