Астравецкі кветкавы атам перамог у Скідзелі

12:49 / 04.09.2020

Каманда Астравецкага РУП ЖКГ стала пераможцай конкурсу «Кветкавыя фарбы. Дажынкі-2020», які сёлета праходзіў у Скідзелі.

Дапамагчы скідзельскім камунальным службам расквеціць горад да абласных дажынак сабраліся камунгасаўцы з усёй Гродзеншчыны, таму барацьба за званне самай лепшай, хуткай, творчай і крэатыўнай каманды ішла напружаная. Астраўчане не парушылі традыцыю: ужо які год запар яны прывозяць дамоў заслужаную ўзнагароду.

Каманда Астравецкай ЖКГ пакарыла журы арыгінальнай ідэяй кветкавай клумбы і яе ўвасабленнем.

4.jpg

– Хоць да конкурсу мы рыхтаваліся ў кароткі тэрмін – яго правядзенне пераносілася з-за каронавірусу, – зрабілі ўсё грунтоўна, – расказвае інжынер садова-паркавай гаспадаркі Ганна Свірская.

Мірны атам на люстэркавай падстаўцы-пірамідзе, аздоблены кветкамі і гранітнай крошкай колерамі сцяга нашага раёна, – 3Д-кампазіцыя астраўчан адлюстроўвае сутнасць нашага горада.

– Натхніў мяне на «атамную» ідэю наш Астравец, светлы, чысты і прыгожы горад энергетыкаў – наша малая радзіма, што, да слова, і было заяўлена як агульная тэматыка конкурсу, – гаворыць Ганна Свірская. – Дзякуй калегам, якія мяне падтрымалі. Так, з кветкамі вызначыцца дапамагла вопытны кветкавод Гражына Лукашэвіч, а трактарыст Андрэй Раткоўскі, які яшчэ і добры зваршчык, сабраў у адзінае цэлае формы для эліпса – іх нам загнулі на заводзе «Радыёдэталь». Удзячна і жыхарцы Астраўца Ларысе Мартынавай, якая адгукнулася на просьбу і перадала з асабістага кветніка прыгожую каменную ружу – яшчэ адна адмецінка нашай кампазіцыі.

1.jpg


…Белыя, чырвоныя і ружовыя бегоніі, цынірарыі і хрызантэмы, туі, самшыты і злакавыя, здавалася, ажылі падчас прэзентацыі ў суправаджэнні песні пра Астравец у выкананні работніка ЖКГ Віктара Старука.

3.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: из архива РУП ЖКХ