Новый руководитель сельхозтехники

11:29 / 04.09.2020
615
Выконваючым абавязкі дырэктара камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Астравецкая сельгастэхніка» прызначаны Аляксандр Шчука. 

1.jpg



Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся 7 жніўня 1986 года ў Астраўцы. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Агранамія», мае ступень магістра сельскагаспадарчых навук.

Да слова, новы кіраўнік прадпрыемства ў аграпрамысловым комплексе раёна чалавек не новы. Аляксандр Шчука працаваў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама. Быў намеснікам старшыні СВК «Гудагай» і ўзначальваў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

Апошнія два гады Аляксандр Віктаравіч працаваў ў Гродзенскай абласной інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений