У Астраўцы прайшоў велапрабег «За Беларусь!»

19:54 / 03.09.2020
915

На ініцыятыву сектара спорту і турызму Астравецкага раённага выканаўчага камітэта паўдзельнічаць у велапрабегу «За Беларусь!» адгукнуліся некалькі дзясяткаў чалавек: прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя і проста нераўнадушныя да лёсу краіны грамадзяне.

IMG_8696.jpg

Бліжэй да 17.30 побач са спартыўна-аздараўленчым комплексам «Імпульс» пачало збірацца ўсё больш і больш людзей.

IMG_8721.jpg

Прысутных прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка:

IMG_8725.jpg

– Спорт згуртоўвае, умацоўвае здароўе і дух, выпрацоўвае сілу волі. У нашай краіне, у тым ліку на Астравеччыне, актыўна развіваецца гэты накірунак – за апошнія гады ў горадзе з’явіліся фізкультурна-аздараўленчы і спартыўны комплексы, баскетбольная пляцоўка ля гімназіі… Інвестыруючы ў будаўніцтва спартыўных аб’ектаў, мы ўкладваем у першую чаргу ў здароўе нашай нацыі. Дзякуй вам, астраўчане, за любоў да радзімы і актыўную грамадзянскую пазіцыю, – сказаў намеснік старшыні райвыканкама.

У суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ веласіпедысты з дзяржаўнымі сцягамі ў руках далі старт акцыі «За Беларусь!». Зрабіўшы па горадзе сімвалічны круг – а гэта крыху больш за 8 кіламетраў, – удзельнікі велапрабегу завяршылі яго там, дзе і пачыналі, – ля СОКа «Імпульс».

IMG_8732.jpg


З першых вуснаў

Іван Траянаў, намеснік камандзіра 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка: 

IMG_8697.jpg

– З нашага палка выказала жаданне паўдзельнічаць у велапрабегу 22 чалавекі. Мы падрымліваем абраны Прэзідэнтам курс – мы за стабільнасць і мірнае неба.


Алена Макевіч і Аляксандра Жэсткова, ваеннаслужачыя 

IMG_8705.jpg

Алена:

– У акцыях «За Беларусь» удзельнічаю не ўпершыню, разам з калегамі ездзілі ў Гродна. Хочацца, каб Беларусь і надалей заставался мірнай, светлай і прыгожай.

Аляксандра:

– Гэты велапрабег дае цудоўную магчымасць спалучыць фізічную нагрузку з праяўленнем унутранай пазіцыі: я – за Беларусь!

Віктар Бажок, механік: 

IMG_8709.jpg

– За падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, сачу па тэлебачанні. Стараюся не прапускаць ніводнага выпуску беларускіх навін. Я хачу, каб у нашай краіне панавалі згода і ўзаемаразуменне. Для здароўя штодзень раблю гімнастыку, таму вырашыў паўдзельнічаць у велапрабегу.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений