Райкам БРСМ правёў адкрыты дыялог у СШ №2

17:50 / 03.09.2020

Напярэдадні дня нараджэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў СШ №2 прайшоў адкрыты дыялог «18 гадоў – РАЗАМ. РАЗАМ за Беларусь».

На сустрэчы гаварылі пра акцыі і мерапрыемствы, якія праводзіць БРСМ, школьнікам расказалі пра маладзёжны білет і яго прывілегіі.

2.jpg

Актывісты раённай «маладзёжкі» арганізоўваюць свае акцыі і заўсёды падтрымліваюць іншыя мерапрыемствы. Яны жывуць па словах «Хто, калі не мы? Толькі ад нас залежыць будучыня малой радзімы, бо кожны з нас сваёй працай напаўняе скарбонку дасягненняў краіны!»

Напрыканцы сустрэчы райкам БРСМ узнагародзіў падзякамі і падарункамі самых актыўных школьнікаў і настаўнікаў.

1.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: