Магазін у Альхоўцы: працуе ці не?

15:56 / 03.09.2020
Жыхарка в. Альхоўка Рэгіна Стругневіч патэлефанавала ў рэдакцыю газеты з просьбай высветліць, чаму магазін «Родны кут» у Альхоўцы працуе не па графіку.


Фото носит иллюстративный характер



Жанчына скар­дзі­лася, што хадзіць за па­купкамі адзін раз на тыдзень яна не можа – не прынясе купленае за раз, ды і свежага хлеба на тыдзень не напасешся.

Як паведамілі ў Астра­вец­кім філіяле аблспа­жыў­тава­рыства, на момант званка ў рэдакцыю (11 жніўня. – Заўв. аўт.), магазін працаваў па графіку. Аднак ужо з 12 жніўня жыхароў гэтай вёскі пачала абслугоўваць аўта­лаўка, якая прыходзіць у панядзелак (17.00-18.00), аўторак (16.00-17.00), сераду (10.30-11.30), чацвер (17.00-18.00), пятніцу (17.00-18.00) і суботу (10.00-12.00).

У Астравецкім філіяле за­пэў­нілі, што робяць ўсё магчымае, каб магазін у вёсцы адкрыўся ў бліжэйшы час.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: