32 тур конкурсу «Пазнай Астравеччыну»

08:17 / 28.08.2020
Усе без выключэння канкурсанты, якія даслалі адказы на заданне 31 тура, не памыліліся: на здымку і праўда змешчаны фрагмент экспазіцыі музея фаўны ў Трокеніках.  

Прыватны музей беларускай фаўны заснаваны ў 1989 годзе Мечыславам Змітровічам спачатку размяшчаўся ў вёсцы Слабодцы. Перасяліўшыся ў Трокенікі,  Мечыслаў перавёз туды і музей, выдзеліўшы для яго будынак – без вокнаў і са спецыяльным тэмпературным рэжымам. 

Адметны гэты музей яшчэ і тым, што яго сабраў і аформіў чалавек без спецыяль­най адукацыі, але, як сцвярджалі ўсе, хто ведаў Мечыслава Іванавіча, ён быў прафесійным  таксідэрмістам.

У экспазіцыі больш за 500 экзэмпляраў, з іх – 168 відаў птушак. Як сцвярджае знаток музейнай справы Ванда Вайшнаровіч, аформлены яны па ўсіх патрабаваннях.

1.jpg



Большасць экспанатаў – з тэрыторыі нашага раёна, многія з якіх з’явіліся ў Змітровіча дзякуючы паляўнічым.

Сёння за музеем прыглядае і праводзіць экскурсіі ўсім жадаючым сын Мечыслава – Аляксандр. 

За адказы на заданне 31 тура 2 балы атрымліваюць Ванда Вайшнаровіч і Андрэй Ваўчок, па 3 балы ў скарбонку паклалі Святлана Марозава і Алена Памецька, па 4 – Ганна Мілашэвіч, Жанна Волк-Леановіч, Алег Драган, Вікторыя Іванцэвіч і Марына Кімса

Лідары конкурсу па выніках усіх тураў не змяніліся: у Алега Драгана 102 балы, Марыны Кімсы – 100, Ганны Мілашэвіч і Жанны Волк-Леановіч – па 96 балаў.


Дзе гэта, што гэта?

2.jpg



Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).

Мадэратар праекта
Ніна РЫБІК


Текст: Главный администратор