Народныя прыказкі пра жывёл і людзей

15:21 / 24.08.2020
Колькі жыве чалавек – столькі побач з ім і іншыя божыя стварэнні: звяры, птушкі. Часта людзі параўноўваюць сябе з імі – і з таго нараджаюцца пярліны народнай мудрасці.

Часта ў прыказках і прымаўках ўспаміналі ваўкоў. «Ваўка ногі кормяць» – гэтую народную муд­расць успамінаем і мы. «Колькі ваўка ні кармі, усё роўна ў лес уцячэ», «Пра воўка памоўка, а ён і сам тут», «Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць» – усё гэта пра яго, шэрага.



Любілі людзі і свінню ўспамінаць, прыпісваючы ёй, як і іншым жывёлінам, людскія рысы і заганы. «Знаў Бог, што не даў свінні рог», «І  свіння гаспадыня, як мукі поўна скрыня», «Пусці свінню пад стол, дык яна на стол», «Свіння гразь знойдзе», «Ціхая  свіння глыбока рые», «Не мела баба гора – купіла парася».

Конь, адвечны сялянскі памочнік, – заўсёды працаўнік, нават у прыказках: «Конь на чатырох нагах, і той спатыкаецца», «Косю,  косю, пакуль у аглоблі», «Стары конь баразны не псуе, але глыбока не арэ».
 

Без сабакі і ката вясковае падвор’е не абыходзіцца, а без прыказак пра іх – народны фальклор. «Жывуць кот і сабака, ды доля не аднака», «Сабаку сем вёрст – не крук», «Кату жарты – мышцы смерць».

Птушкі розныя бываюць – як і прыказкі пра іх: «Крумкач крумкачу вока не выклюе», «Салаўя байкамі не кормяць», «Начная зязюлька дзённую перакукуе», «Хто б дзятла ведаў, калі б не яго доўгі нос»


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: