Выбары вачамі астраўчан: асноўны дзень галасавання

12:01 / 09.08.2020

На ўчастку для галасавання №5 у Астраўцы з раніцы шматлюдна.

Доўгім ланцужком цягнуцца выбаршчыкі, каб выканаць грамадзянскі абавязак – аддаць голас за аднаго з кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На ўваходзе іх сустракае прыемная музыка, побач размясціўся буфет Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, дзе можна прыкупіць смачную астравецкую выпечку і іншыя прысмакі.

Яніна Кірэева, старшыня выбарчай камісіі:

IMG_9396.jpg

– Наш выбарчы ўчастак у Астраўцы самы вялікі. На датэрміновым галасаванні абстаноўка была спакойнай. Выбаршчыкі прыходзілі ўвесь час работы ўчастка. Упэўнена, што і сёння астраўчане, якія яшчэ не прагаласавалі, будуць актыўнымі і абавязкова прыйдуць на свой участак.

Наталля Дукель, выбаршчык:

Dukel.jpg

– З-за работы ў асноўным заўсёды галасую датэрмінова, у гэты раз прыйшла ў асноўны дзень, з самай раніцы. Шмат часу на гэта не спатрэбілася – ведала, за каго аддам свой голас.

Вера Клепусевіч, выбаршчык:

3.jpg

– Прыходжу на выбары, калі атрымліваецца. Сёння забегла рана – па дарозе ў храм. Інфармацыю пра кандыдатаў даведалася з лістоўкі, якая ляжала ў паштовай скрыні. Прачытала ўважліва – і зрабіла свой выбар.

Тамара Петрусевіч, выбаршчык:

IMG_9377.jpg

– На выбары прыходзіць трэба абавязкова, каб выказаць сваю пазіцыю. Сёлета прыйшла ў асноўны дзень. Галасую за нашу Беларусь – светлую, чыстую, справядлівую.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович