Яўгена Грабоўскага прама ў полі з днём нараджэння павіншавалі сваякі

16:55 / 08.08.2020

Першым у раёне тысячу тон збожжа намалаціў камбайнерскі экіпаж КСУП «Гудагай» Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч. Хлебаробы ўжо наблізіліся да запаветных 2 тысяч тон.

IMG_8187.JPG

IMG_8177.JPG

Некалькі гадоў запар свой дзень нараджэння Яўген Грабоўскі сустракае за рулём камбайна. Родныя, блізкія і сябры сёлета вырашылі гэта выправіць і зрабілі сюрпрыз для любімага мужа, бацькі, сына. Віншаванні ад блізкіх людзей камбайнер прымаў прама ў полі. А найлепшым падарункам для Яўгена сталі словы сына Сашы: "Татачка, калі я вырасту, буду як і ты, камбайнерам!"

IMG_8181.JPG

IMG_8192.JPG

Віншуем Яўгена з днём нараджэння!

IMG_8206.JPG


Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Текст: Главный администратор