У Астраўцы адкрылі другую чаргу цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы

14:49 / 08.08.2020
1474

2020 год назаўсёды застанецца ў гісторыі развіцця сістэмы аховы здароўя Астравецкага раёна. У самым яго пачатку – 31 студзеня -- адкрылася першая чарга цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы – 1, 3 і 4 карпусы; напярэдадні дня медыкаў прыняло пацыёнтаў інфекцыйнае аддзяленне; у першыя дні жніўня будаўнікі падарылі астраўчанам яшчэ адзін аб’ект – адкрылася другая чарга бальніцы: 2-гі лячэбны корпус на 110 ложкаў, аддзяленне хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі, паталагаанатамічнае аддзяленне і гаспадарчы блок.

IMG_1844.JPG

Удзельнікамі ўрачыстасці, якая адбылася 8 жніўня, сталі медыцынскі персанал, астраўчане і госці: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, віцэ-прэзідэнт ІК АСЭ Віталь Палянін і многія іншыя.

IMG_1867.JPG

IMG_1832.JPG

– Для Астраўца і ўсёй Гродзенскай вобласці гэта значная падзея. За апошнія гады тут узведзена шмат сучасных будынкаў. Але бальніца – гэта асаблівы аб’ект. Пяць гадоў будаўніцтва – пяць гадоў напружанай працы праекціроўшчыкаў, будаўнікоў, мантажнікаў і іншых працаўнікоў. І сёння мы бачым вынік, -- адзначыў   старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. – Сёння сюды прыязджае працаваць моладзь – і мясцовая ўлада стараецца не толькі забяспечыць яе працоўным месцам, але і стварыць годныя бытавыя ўмовы для жыцця. Гэта прыклад раённай клінікі.

Дарэчы, сёння на Гродзеншчыне створаны чатыры апорныя клінікі – у Гродне, Лідзе, Ваўкавыску. Цяпер да іх далучылася яшчэ адна – у выніку якасным медыцынскім абслугоўваннем будзе ахоплена ўся тэрыторыя нашай вобласці.

IMG_1742.JPG

Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца аснашчана самым сучасным абсталяваннем, тут створаны добрыя ўмовы для работы персанала, установа забяспечвае работу не толькі міжраённых, але і міжрэгіянальных цэнтраў па аказанні дапамогі пацыентам. Сёння ў новай бальніцы адкрыта 16 аддзяленняў, з іх 8 міжраённых: неўралагічнае, траўматалагічнае, педыятрычнае, лапараскапічнай гінекалогіі, радзільнае – перынатальны цэнтр 2-га узроўню, інфекцыйнае, патагісталагічнае і цэнтр трансфузіалогіі; і 3 міжрэгіянальных: кардыялагічнае, цэнтр КТ МРТ, кабінет рэнтгенаэндаваскулярнай хірургіі.

IMG_1933.JPG

IMG_1963.JPG

IMG_1896.JPG

Удзячнасць усім, хто ўдзельнічаў у праекце, выказвалі выступаючыя на мерапрыемстве. Уладзімір Краўцоў шчыра прывітаў і падзякаваў карпарацыю Расатам, якая аказала падтрымку ў час барацьбы з каронавірусам – сродкамі індывідуальнай абароны і абсталяваннем і, канешне ж, за вялікі падарунак, што нядаўна атрымала бальніца, – даследчую лабараторыю, якая дапаможа больш эфектыўна змагацца з усімі інфекцыйнымі захворваннямі.

І вось самы ўрачысты момант – ключ ад новага будынка галоўнаму ўрачу Уладзіміру Мажэйку перадаў генеральны дырэктар ААТ “Гроднапрамбуд” Абдулвагаб Ісакавіч Вагабаў, а запрошаныя госці перарэзалі чырвоную стужку, што і азнаменавала адкрыццё другой чаргі Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы.

Дарэчы, яшчэ напярэдадні новыя аддзяленні прынялі пацыентаў – усе яны адзначылі створаныя тут цудоўныя ўмовы і добрыя адносіны медыцынскага персаналу.

IMG_1991.JPG

IMG_2015.JPG

IMG_2048.JPG

IMG_1976.JPG

КАМПЕТЭНТНА

Уладзімір Каранік, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь:

– У нашай краіне будуць развівацца міжраённыя і міжрэгіянальныя апорныя клінікі. Астравецкая – адна з такіх, якая будзе абслугоўваць насельніцтва Гродзенскай, Мінскай абласцей і адзін раён Віцебскай. Гэта клініка аснашчана не горш за сталічныя – ёсць КТ, МРТ, ангіограф, сучаснае абсталяванне для ультрагукавога абследавання, сучасны рэанімацыйны блок – што дазваляе аказваць дапамогу на самым высокім узроўні.


ЛІЧБА:

885 чалавек працуе ў Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы, 431 медыцынскі работнік – у новым стацыянарным комплексе.

169 маладых спецыялістаў прыехалі на працу ў Астравецкую ЦРКБ у 2019-2020 гг.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений