Датэрміновае галасаванне працягваецца на Астравеччыне

17:08 / 07.08.2020

З 4 жніўня ў нашай краіне ідзе датэрміновае галасаванне, і многія жыхары Астравеччыны прыходзяць аддаць голас за абранага кандыдата загадзя.

IMG_1558.JPG

Так зрабіла і сям’я Лапата з аграгарадка Рымдзюны.

– У нашай вёсцы свята – адбылося адкрыццё ў новых памяшканнях дзіцячых садкоў з беларускай і літоўскай мовамі навучання. Таму мы сёння такія прыгожыя і шчаслівыя, – расказвае Аліна.

IMG_1546.JPG

Пасля ўрачыстасці ўсёй сям’ёй вырашылі завітаць на выбарчы ўчастак і выканаць канстытуцыйны абавязак.

– У выніку сёння ў нас атрымалася двайное свята, – гаворыць Аліна Лапата. – Наша дачка пайшла ў прыгожы садок з добрымі мэбляй і цацкамі, а мы зрабілі свой выбар!

IMG_1552.JPG

IMG_1541.JPG

Магчымасцю прагаласаваць датэрмінова вырашылі скарыстацца і многія іншыя жыхары аграгарадка.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич