У “Ластаўцы” стартавала аздараўленчая змена і адкрыўся новы харчблок

16:43 / 07.08.2020

Першы тыдзень жніўня запомніцца тым дзецям, хто вырашыў апошні летні месяц прысвяціць адпачынку ў аздараўленчым летніку “Ластаўка”. Тут 7 жніўня не толькі стартавала змена, але і адкрыўся новы харчблок, узведзены літаральна за некалькі месяцаў.

IMG_1689.JPG

Сведкамі знамянальнай падзеі ў жыцці сістэмы адукацыі і раёна, які сёлета адзначае 80-годдзе з дня стварэння, сталі выхаванцы “Ластаўкі”, іх бацькі, педагогі і госці: старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, яго намеснікі Віктар Зелянко і Генадзь Бычко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла, дырэктар будаўнічага ўпраўлення №71 Ігнат Повад і многія іншыя.

IMG_1590.JPG

IMG_1586.JPG

– Хто можа быць важней за дзяцей? Яны – наша будучыня, і мы павінны зрабіць так, каб яна была светлай, яркай, надзейнай, -- падкрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. – Тры гады назад я даў слова, у першую чаргу самому сабе, пабудаваць у летніку новы харчблок. І ў нас атрымалася. Я рады, што сёння сюды заехалі дзеці і змогуць адпачыць. Гэта не ўсе планы па добраўпарадкаванні летніка. У наступным годзе работа прадоўжыцца. Вызначаюцца крыніцы фінансавання на абнаўленне стадыёна, спартыўных і трэнажорных пляцовак. Хочацца прывесці ў належны стан адміністрацыйны будынак і стварыць больш камфортныя ўмовы для адпачынку дзяцей і працы дарослых.

IMG_1608.JPG

Старшыня райвыканкама ўручыў дырэктару летніка сертыфікат на набыццё сонцаахоўных элементаў.

Напярэдадні прафесійнага свята словы ўдзячнасці за ўзвядзенне новага харчблока гучалі і ў адрас будаўнікоў.

– Дзякуючы таму што дзеянні ўсіх зацікаўленых структур ва ўзвядзенні новага харчблока былі мэтанакіраванымі, усё ішло па плане, і атрымалася прыгожа і якасна, – упэўнены дырэктар будаўнічага ўпраўлення №71 Ігнат Повад.

За некалькі апошніх гадоў “Ластаўка” змянілася непазнавальна: поўнасцю адрамантаваны корпусы, пачата добраўпарадкаванне тэрыторыі. Цяпер жа тут з’явіўся яшчэ адзін аб’ект з сучасным тэхналагічным абсталяваннем, што будзе садзейнічаць умацаванню здароўя дзяцей. Словам, жадаючых правесці тут летнія канікулы павінна стаць яшчэ больш.

Пра спаўненне дзіцячых мар і жаданняў гаварылі і Ластаўка, якая “завітала” на ўрачыстасць, і выхаванцы, якія выпусцілі ў неба паветраныя шары з пажаданнямі.

IMG_1629.JPG

Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку атрымалі старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, дырэктар будаўнічага ўпраўлення №71 Ігнат Повад, генеральны дырэктар прадпрыемства “ЭлінАльфа” Аляксандр Сідоркін і дырэктар летніка Наталля Малкова, пасля чаго выхаванцы накіраваліся ў прыгожую сталовую, дзе прадэгуставалі ежу, якую будуць атрымліваць на працягу змены.

IMG_1670.JPG




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич