Рымдзюнскія дзіцячыя садкі пераехалі ў новы будынак

14:12 / 07.08.2020

Гэтую падзею ў аграгарадку Рымдюны чакалі многія – найперш дашкольнікі, іх бацькі і выхавацелі. Сёння два садкі (з беларускай і літоўскай мовамі навучання) адзначаюць наваселле – яны пераехалі ў новыя памяшканні.

IMG_1435.JPG

Магчымасць атрымліваць адукацыю на беларускай альбо літоўскай мове з’явілася ў дзяцей ў 90-я гады – тады ў Рымдзюнах адкрыўся цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі, тут жа размясціліся дзве школы – з беларускай і літоўскай мовамі навучання. А вось беларускі і літоўскі садкі размяшчаліся ў асобных будынках.

IMG_1249.JPG

Сёлета ў пачатку лютага падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея і Літоўскай Рэспублікі Лінаса Лінкявічуса была дасягнута дамоўленасць аб пераносе садкоў у будынак цэнтра.

І пачаўся рамонт, у якім было задзейнічана мноства структур, пачынаючы ад Астравецкага аддзела адукацыі і райвыканкама і заканчваючы міністэрствамі розных сфер.

У выніку дзіцячыя садкі змянілі прапіску.

IMG_1346.JPG

– Беларусь і Літва – суседзі, а сённяшняя падзея гаворыць пра тое, што, нягледзячы ні на што, мы знаходзім агульную мову і вырашаем праблемы. Наконт дзейнасці дзіцячых садкоў з беларускай і літоўскай мовамі навучання былі розныя думкі і падыходы, але рашэнне знайшлося, і яго атрымалася ажыццявіць, – адзначыў надзвычайны і паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Валерый Бараноўскі. – У гэтым вялікая заслуга мясцовай улады, Гродзенскага аблвыканкама, розных міністэрстваў. Мы гэта зрабілі разам! Тут будуць расці, выхоўвацца і вучыцца маленькія беларусы і літоўцы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. І яны будуць бачыць, што дзяржава клапоціцца пра кожнага чалавека і выконвае свае абяцанні.

IMG_1274.JPG

Падчас урачыстасці гучалі віншаванні і падзякі, навучальныя ўстановы атрымалі падарункі ад гасцей, якія па традыцыі перарэзалі чырвоную стужку, абвясціўшы гэтым значную дату ў жыцці дзіцячых садкоў з беларускай і літоўскай мовамі навучання.

У добры шлях! Няхай дзяцінства будзе шчаслівым!

IMG_1325.JPG

Кампетэнтна:

Віктар Свіла, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Гэтая ўрачыстасць – цудоўны прыклад канструктыўнага дыялогу дзвюх краін. Як бы ні было складана, калі ёсць імкненне і жаданне – вынік абавязкова будзе. Хацелася б, каб гэты прыклад распаўсюдзіўся на астатнія сферы супрацоўніцтва.

IMG_1233.JPG

Іаланта Тубайце, генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гродне:

–Літва паважае правы нацыянальных меншасцяў і прадстаўляе ім магчымасць захоўваць і падтрымліваць сваю этнічнасць. Для дзяцей створаны цудоўныя магчымасці ў адной з самых лепшых устаноў Літвы – Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны. Выказваю ўдзячнасць кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь, міністэрствам замежных спраў і адукацыі за разуменне ў вырашэнні пытання па перасяленні дзіцячага сада з літоўскай мовай навучання ў новае памяшканне і віншую ўсіх з гэтай падзеяй.

Вольга Захарэўская, загадчык дзіцячага садка з беларускай мовай навучання:

– Дзеці нашага краю могуць на адным узроўні з роднай беларускай мовай вывучаць мову нацыянальнай меншасці – літоўскую. Мы ўдзячны кіраўніцтву раёна, што збераглі гэтую магчымасць і стварылі ўмовы для бяспечнага і незабыўнага дзяцінства нашых выхаванцаў. Мы ж будзем старацца, каб хлопчыкі і дзяўчынкі з жаданнем ішлі ў садок.

Эдзіта Чаплінская, загадчык дзіцячага садка з літоўскай мовай навучання:

– Усё, што мы, дарослыя, робім у жыцці, – дзеля дзяцей і ў імя іх. Больш за 25 гадоў у аграгарадку Рымдзюны дзейнасць па палікультурным выхаванні самых маленькіх жыхароў нашай краіны ажыццяўляюць у ліку іншых і дзіцячыя садкі з беларускай і літоўскай мовамі навучання. Тут адначасова гучаць дзве мовы – і мы ўдзячны ўсім за гэта!

IMG_1516.JPG

IMG_1505.JPG




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич