На Астравеччыне праходзіць датэрміновае галасаванне

14:52 / 05.08.2020

Аддаць свой голас за абранага кандыдата загадзя можна з 4 па 8 жніўня – і многія выбаршчыкі, якія галасуюць на выбарчым участку №7, што размяшчаецца ў сярэдняй школе №3, вырашылі скарыстацца такой магчымасцю.

IMG_5232.jpg

IMG_5240.jpg

– Нашай школе ўсяго год, а выбарчы ўчастак на яе базе адкрываецца ўжо ў другі раз: у мінулым годзе – па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, сёлета – па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, – расказала дырэктар СШ №3, старшыня камісіі выбарчага ўчастка №7 Людміла Сасноўская.

IMG_5242.jpg

У мікрараёне пражывае шмат маладых сем’яў – многія прагаласаваць прыйшлі загадзя, каб вызваліць выхадны дзень для іншых спраў.

IMG_5226.jpg

IMG_5228.jpg

Нагадаем, што прагаласаваць датэрмінова можна кожны дзень, з аўторка да суботы ўключна, з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін на выбарчым участку па месцы жыхарства.

У асноўны дзень выбараў – 9 жніўня – участкі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич