Аўтамабіль занесла на дарозе – загінула пасажырка

12:13 / 03.08.2020
731

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Астравецкім раёне ў нядзелю 2 жніўня.

2c61669bc8ea9f44daf6abd5ed432279.jpg

Як паведаміў начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Уладзімір Александровіч, аварыя здарылася ў 12.50 на 6-м кіламетры дарогі Рымдзюны – Солы, непадалёк вёскі Мільцэі. За рулём аўтамабіля “Дачыа Сандэра” знаходзілася жыхарка Смаргоні 1980 года нараджэння. Жанчына ехала дадому, аднак на закругленні дарогі ўлева не справілася з кіраваннем, машыну занесла і яна перакулілася на праезджай частцы. Акрамя вадзіцеля ў салоне знаходзілася пяць пасажыраў. У выніку здарэння адзін з іх, жанчына 1961 года нараджэння, з траўмамі быў дастаўлены ў Астравецкую цэнтральную раённую клінічную бальніцу. Вечарам таго ж дня пасажырка памерла.

72be1678abc5545ec8f8753937fa9f48.jpg

З лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі таксама была шпіталізавана дзяўчынка-падлетак.

Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць: прышпільвацца рамянямі бяспекі трэба пасажырам не толькі на пярэдніх, але і на задніх сядзеннях, а дзеці да дванаццаці гадоў, за выключэннем таксі і калі рост дзіцяці вышэй 150 сантыметраў, павінны перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых прыстасаваннях.

Просьба да сведкаў аварыі паведаміць аб дадатковых фактах у аддзяленне ДАІ па тэлефонах: 2-00-63, 23-3-48 ці 102.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 


Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений