Сутыкнуліся веласіпедыст і аўтамабіль – больш за ўсё дасталося транспарту

12:53 / 31.07.2020
426

Дасталося транспарту

Учора, 30 ліпеня, каля вёскі Дзірмуны аўтамабіль наехаў на веласіпедыста – на шчасце, абышлося без сур’ёзных траўм.

Як паведамілі ў аддзяленні дзяржаўтаінспекцыі, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 18.00 на дзявятым кіламетры аўтадарогі Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе. Вадзіцель «Рэно», жыхар Астравецкага раёна, наехаў на веласіпедыста, мясцовага хлопца, які ехаў у спадорожным накірунку. У выніку сутыкнення транспарт аднаго і другога ўдзельнікаў ДТЗ атрымаў механічныя пашкоджанні. Веласіпедыст абышоўся нязначнымі траўмамі і ў бальніцу не звяртаўся.


Просьба да сведкаў гэтай аварыі паведаміць аб дадатковых фактах у аддзяленне ДАІ па тэлефонах: 2-00-63, 23-3-48 ці 102.


Супрацоўнікі ДАІ звяртаюцца да вадзіцеляў і нагадваюць ім, што пры выяўленні на праезджай частцы веласіпедыстаў ці пешаходаў трэба быць вельмі пільнымі, гатовымі да незвычайных манёўраў і абавязкова зніжаць хуткасць. Веласіпедысты ж у сваю чаргу павінны ехаць па тратуары, абочыне і толькі ў крайніх выпадках выязджаць на дарогу.


Марына МАЦКЕВІЧ.

ostrov-red.matskevich@tut.by

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений