Першыя камбайнеры-тысячнікі – Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч з КСУП «Гудагай»
Першымі ў раёне тысячу тон зерня намалацілі Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч
На камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218 хлебаробы працуюць разам чацвёрты сезон. Некалькі гадоў запар яны першымі сярод камбайнераў КСУП “Гудагай” запісвалі на свой рахунах доўгачаканую тысячу. Сёлета да перамогі ў раённым спаборніцтве хлебаробы ішлі мэтанакіравана, нават паломка камбайна, калі да тысячы не хапала некалькі дзясяткаў тон, не перашкодзіла ўзняцца на жніўны п’едэстал. Пасля абеду ў аўторак, 28 ліпеня, у тандэма Грабоўскі-Ермаковіч была тысяча!
Павіншаваць камбайнераў з выдатным вынікам прама ў поле прыехалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў і КСУП “Гудагай”, лідары прафсаюза аграрыяў і гаспадаркі. Песні хлебаробам падарылі артысты раённай культуры.
Лепшым камбайнерам песні ад раённых артыстаў
– Намалочаная вамі тысяча тон збожжа – адзін з першых значных вынікаў сёлетняй уборачнай кампаніі, – адзначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Шалудзін. – Жадаю вам здароўя і без страт і паломак дайсці да фініша жніва.
Першых тысячнікаў жніва віншуе старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін
Ігар Яраслававіч таксама акцэнтаваў увагу на тым, што сярод 7 камбайнерскіх экіпажаў, якія на сёння пераадолелі рубеж у 500 тон, 5 – гудагайскія.
Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, віншуючы хлебаробаў з перамогай у жніўным спаборніцтве, пажадаў ім намалаціць 2 тысячы тон збожжа.
Цёплыя словы камбайнерам адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі, якія з грашовымі прэміямі, падарункамі, кветкамі і дыпломамі прыехалі павіншаваць камбайнераў.
Хлебаробы прымаюць віншаванні ад раённага Савета дэпутатаў
Дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі
Па ўмовах жніўнага спаборніцтва галоўны аграном гаспадаркі, у якой камбайнеры першымі ў раёне намалацілі тысячу тон зерня, таксама становіцца пераможцам жніва – падарунак і дыплом атрымаў Андрэй Ненартовіч.
Старшыня раённага савета дэпутатаў Ірына Тальчук і галоўны аграном КСУП “Гудагай” Андрэй Ненартовіч
Без падарунка не застаўся і галоўны тэхнолаг гудагайскіх ніў Андрэй Ненартовіч
Віншуем хлебаробаў з выдатным вынікам!
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.