Лідары жніва па стане на 28 ліпеня
Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 28 ліпеня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў і вадзіцелі:
КАМБАЙНЕРЫ
Яўген ГРАБОЎСКІ і Аляксандр ЕРМАКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 935 тон зерня
Сяргей ТРУСЕВІЧ і СЯРГЕЙ СЕМЯНЦОЎ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 655,5 тоны зерня
Андрэй МІХАЙЛОЎСКІ і Руслан ШПУРГІС з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218-1-02 намалацілі 631 тону зерня
ВАДЗІЦЕЛІ
Аўтамабіляў з грузападымальнасцю да 5 тон:
Рамуальд АЛЁКСА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 280 тон зерня
Генрых АЎГУЛЬ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем ГАЗ-53 перавёз 215 тон зерня
Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “ГЕРВЯТЫ”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 213 тон зерня
Аўтамабіляў з грузападымальнасцю звыш 5 тон:
Іван ПЕЧКУР з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 940 тон зерня
Іосіф БАБІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 863,6 тоны зерня
Аляксандр КАРВЭЦКІ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 826 тон зерня
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 правялі дасушку 2 130 тон зерня
Іван АНІМУЦКІ, Дзмітрый ВАЛЯВАТЫ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 2 014 тон зерня
Франц ТОТЧЫК, Юрый БАРАВІК, Анатоль САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” правялі дасушку 1 292 тон зерня