Як каратысты былі турыстамі

17:02 / 27.07.2020

Марш-кідок пехатой, турыстычныя навыкі, трэніроўкі на свежым паветры і непаўторны смак макарон з тушонкай ды гарбаты, прыгатаваных на вогнішчы , – нават злосны каронавірус не змог перашкодзіць традыцыйнаму летняму паходу астравецкіх выхаванцаў спартыўнага клуба па каратэ “Чэмпіён”.

HVMOi3Y_a-c.jpg

Праўда, складаная эпідэмічная сітуацыя ўсё ж унесла карэктывы ў планы прыхільнікаў адзінаборства на татамі: штогадовы адкрыты Кубак па каратэ, які сёлета павінен быў прайсці у Астраўцы вясной, давялося перанесці на восень. Паўплывала эпідэмія і на трэніровачны працэс. Як расказаў трэнер Дзмітрый Куцько, у красавіку-маі для большай часткі дзяцей заняткі праводзіліся анлайн. Але ўжо з першага чэрвеня надвор’е дазволіла трэніравацца на вуліцы – і заняткі чэмпіёнаў вярнуліся амаль у звыклае рэчышча. Таму пытанне, ці быць летняму паходу наогул, не абмяркоўвалася, бо адказ быў відавочным: канешне, быць!

qxrePtQeWFQ.jpg

– Сёмы год запар пасля здачы экзаменаў па каратэ мы ідзём у паход, – расказаў Дзмітрый Тадэвушавіч. – Гэта стала традыцыяй, якую вырашылі не парушаць і сёлета. З-за пандэміі мы адмовіліся ад арганізацыі паез дкі ў Балгарыю, дзе выхаванцы СК “Чэмпіён” адпачывалі не адзін год. Пазбавіць іх яшчэ аднаго турыстычнага падарожжа было б зусім недаравальна. Тым больш што гэта не проста паход, а спалучэнне прыгод, выпрабаванняў і гульні.

Месцам дыслакацыі каратыстаў стаў першы пляж Янаўскага вадасховішча. Падсілкаваўшыся пасля пешай прагулкі, яны прыступілі да разбіцця палатак ды нарыхтоўкі дроў для вогнішча. Калі было ўсё падрыхтавана, надышоў час трэніроўкі, якая ў паходных умовах атрымалася нязвыклай, але цікавай і пазнавальнай. Акрамя асноўнага комплексу практыкаванняў, Дзмітрый Куцько разам з другім трэнерам Сяргеем Змітровічам паказалі дзецям, як можна абыходзіцца без спецыяльнага спартыўнага інвентару і трэніравацца на прыродзе, выкарыстоўваючы дрэвы, бярвенні і іншы падручны матэрыял. Цяпер, адпачываючы на вёсцы ў бабулі ці проста гуляючы ў лесе, юныя каратысты будуць ведаць, як размяцца на свежым паветры.

JEFaI6nNcZM.jpg

Аднак не трэніроўкай адзінай… Конкурсы, гульні, квэсты, эстафеты – вольны час юныя чэмпіёны праводзілі не менш цікава і насычана. А кульмінацыяй такога адпачынку, безумоўна, стаў шыкоўны абед ад шэф-повара і трэнера ў адной асобе Сяргея Змітровіча. Непаўторныя водар і смак паходных страў надоўга застануцца ва ўспамінах хлопцаў і дзяўчат.

b7zG3kfrgCc.jpg

– Падчас паходу мы не толькі трэніраваліся, гулялі і адпачывалі, – адзначыў Дзмітрый Куцько. – Дзеці вучыліся самастойнасці, разбіваючы палаткі і нарыхтоўваючы дровы. А яшчэ берагчы прыроду, прыбіраць за сабой смецце і цаніць працу іншых. Як толькі мы пры йшлі на пляж, прыехала машына з работнікамі камунальнай службы, каб прыбраць бераг пасля тых, хто “культурна” адпачыў напярэдадні. Перад гэтым я хадзіў у паход з выхаванцамі з Ашмян і не бачыў, каб там такое практыкавалася. Аднак ці годныя людзьмі звацца тыя, за кім трэба прыбіраць? І дзеці гэта бачылі. Ці яшчэ прыклад: мы падмацавалі дошкі, што падвісалі на драўлянных грыбках. Хвілінная справа, а карысць агульная. І дзеці гэта таксама разумеюць.

Стомленыя, але напоўненыя пазітыўнымі эмоцыямі юныя чэмпіёны вярнуліся дадому. Пра летні паход ім будуць нагадваць прыемныя ўспаміны, прыкольныя фотаздымкі ды прыгожы брэлок, які кожны атрымаў на памяць.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 


Текст: